Паленке
| Паленке* | |
|---|---|
| ** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
|
|
|
| Тып | Культурны |
| Крытэры | i, ii, iii, iv |
| Спасылка | 411 |
| Рэгіён*** | |
| Каардынаты | |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1987 (11 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
|
Паленке (ісп.: Palenque, мая Лакам-ха) — умоўная назва астаткаў вялікага маянскага горада на паўночным усходзе мексіканскага штата Ч'япас — палітычнага і культурнага цэнтра мая ў III—VIII стст. Сталіца Баакульскага царства. Захаваліся: рэшткі палаца (плошчай 92 x 68 м) — група будынкаў, размешчаных каля двух вялікіх і двух малых двароў, квадратная ў плане вежа; «Храм Сонца», «Храм Крыжа», «Храм надпісаў» (у тоўшчы яго піраміды ў 1952 гаду знойдзена памяшканне з ложным скляпеннем, барэльефамі на сценах і саркафагам у цэнтры — відавочна, грабніца кіраўніка). Усе будынкі багата ўпрыгожаны рэльефамі з грука. Паленке загінуў, верагодна, у выніку нашэсця плямёнаў з узбярэжжа Мексіканскага заліва ў IX ст. Руіны вядомы з XVIII ст. і неадначасова даследваліся (у прыватнасці, мексіканскімі археолагамі ў 1949-68 гг.).
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паленке
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Мексікі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Мексіцы | ||
|---|---|---|
| Культурная спадчына |
Мехіка і Шачымілка · Аахака і Монтэ-Альбан · Пуэбла · Паленке · Тэатыўакан · Гуанахуата · Чычэн-Іца · Марэлія · Эль-Тахін · Сакатэкас · Наскальны жывапіс у гарах Сьера-дэ-Сан-Франсіска · Манастыры на схілах вулкана Папакатэпетль · Керэтара · Ушмаль · Шпіталь Кабаньяс · Пакімэ · Тлакатальпан · Шачыкалька · Сан-Франсіска-дэ-Кампечэ · Калакмуль · Францысканскія місіі ў Сьера-Горда · Дом і студыя Луіса Барагана · Месцы гадоўлі агавы ў Тэкіле · Універсітэцкі гарадок Нацыянальнага аўтаномнага ўніверсітэта ў Мехіка · Сан-Мігель-дэ-Альендэ і свяцілішча Хесус-дэ-Назарэна · Каміна Рэал-дэ-Цьера Адэнтра | |
| Прыродная спадчына |
Запаведнік Сіян-Каан · Рэзерват кітоў Эль-Віскаіна · Астравы і ахоўныя зоны Каліфарнійскага заліва · Біясферны запаведнік матылька-манарха | |