Палесцінская аўтаномія

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
السلطة الوطنية الفلسطينية
Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я

Палесцінская аўтаномія

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: «Biladi, Biladi...»

геаграфічнае месцазнаходжанне
LocationPalestine.png
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: Арабская
сталіца: Рамалла (дэ-факта)
Усходні Іерусалім (дэ-юрэ)
прадстаўнік дзяржавы: Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
кіраўнік дзяржавы: Махмуд Абас
Ісмаіл Ханія
плошча: 6,236 км²
насельніцтва: 3,888,292 2006
шчыльнасць насельніцтва: 623 жых./км²
грашовая адзінка: Шэкель
часавы пояс: UTC +2, +3
гімн: «Biladi»
нумарныя знакі аўтамабіляў:
дамен у Інтэрнеце:
міжнародны тэлефонны код: +970
карта
Palestinian authority map.gif

Палесці́нская аўтано́мія (ПА) — назва прынятая ў беларускай мове дзеля азначэння Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі (па-арабску: السلطة الوطنية الفلسطينية — Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я, літаральны пераклад — Палесцінская нацыянальная ўлада). Была створаная ў 1994 годзе ў адпаведнасці з дамовамі ад 13 верасня 1993 году ў якасці часовай формы самакіравання арабскага народа Палесціны на частцы тэрыторыі Заходняга берагу ракі Іардан з цэнтрам у Іерыхону. Тэрыторыя, кантралюемая ПА, за мінулы час пашырылася — на дадзены момант уключае вялікую частку Заходняга берагу ракі Ярдан і Сектара Газа.

Змест

[правіць] Органы ўлады

Органы ўлады ПА прадстаўляюць правы каля 3,7 млн. жыхароў палесцінскіх тэрыторый, тады як агульны лік палесцінцаў, уключаючы ўцекачоў за мяжой, перавышае 9 млн. (ад іх імя выступае Палесцінская нацыянальная рада). Выбары ў Палесцінскую заканадаўчую раду (ПЗР) 25 студзеня 2006 году праводзіліся таксама на тэрыторыі Усходняга Іерусаліма.

[правіць] Афіцыйныя асобы ПА

[правіць] Прэзідэнты

[правіць] Старшыні ПЗР

[правіць] Старшыні Палесцінскай рады міністраў

Другой па значнасці асобай ПА з'яўляецца старшыня парлямента — ён выконвае абавязкі Прэзідэнта ў выпадку смерці або адстаўкі апошняга.

Першапачаткова органы ўлады аўтаноміі былі сфармаваныя кіраўніцтвам Арганізацыя вызвалення Палесціны (АВП): 20-я сесія Цэнтральнай рады Палесціны, якая праходзіла ў Тунісе 10 – 12 кастрычніка 1993 году, даручыла выканкаму АВП сфармаваць Раду ПА на пераходны пэрыяд і абрала Ясіра Арафата прэзідэнтам ПА

18 траўня 1994 году ў сэктар Газа прыбылі першыя падпадзяленні палесцінскай паліцыі. 1 ліпеня 1994 году Ясір Арафат прыбыў у Газу. 5 ліпеня кіраўнікі ПА прынеслі прысягу ў Іерыхоне

Першыя прамыя выбары прэзідэнта ПА і ПЗР адбыліся 20 студзеня 1996 на тэрмін «пераходнага пэрыяду» (да плянаванай у 2000 годзе незалежнасці). Другія прэзідэнцкія выбары — пасля смерці Ясіра Арафата, 9 студзеня 2005 году. Другія выбары ў ПЗР — 25 студзеня 2006 году. Тэрмін паўнамоцтваў органаў улады, абраных у 2005—2006 — 4 гады.

[правіць] Заканадаўства і межы

У ПА дзейнічае Асноўны закон, прыняты ПЗР у кастрычніку 1997 году і падпісаны Ясірам Арафатам 29 траўня 2002 году. Гэтым законам Іерусалім абвешчаны сталіцай Палесцінскай аўтаноміі. Папраўкамі, прынятымі 10 сакавіка 2003 году і падпісанымі 18 сакавіка 2003 году, у ПА ўведзены пост прэм'ер-міністра, адказнага перад парляментам.

Папраўкамі, прынятымі ПЗР 27 ліпеня 2005 году і падпісанымі прэзідэнтам [[Махмудам Абасам 13 жніўня 2005), усталяваныя: 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта; забарона абірацца прэзыдэнтам ПА больш за на 2 тэрміна запар; 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў ПЗР.

Палесціна на цяперашні час не мае рэальнага Суверэнітэту. Дзяржаўныя структуры сфармаваныя толькі часткова (напрыклад, няма войска, хоць ёсьць шматлікая паліцыя і пры гэтым актыўна дзейнічаюць разнастайныя напаўвайсковыя і фактычна тэрарыстычныя арганізацыі. Значная частка тэрыторыі Заходняга берагу ракі Іардан і Ўсходні Іерусалім кантралюецца ізраільскімі войскамі. Сэктар Газа і Заходні бераг ракі Іардан уяўляюць сабою два анклаўу, падзеленыя тэрыторыяй Ізраіля.

Тэрыторыя Палесцінскай аўтаноміі афіцыйна падзеленая на 16 мухафаз — правінцый:

11 на Заходнім беразе ракі Іардан: Усходні Іерусалім, Джанін, Тулькарм, Тубас, Наблус, Калькілія, Салфіт, Рамала і Эль-Біра, Іерыхон, Віфлеем, Хеўрон (Эль-Халіль);

5 у Сэктары Газа: Паўночная Газа, Газа, Дзір эль-Балях, Хан-Юніс, Рафах.

[правіць] Спіс гарадоў Палесцінскай аўтаноміі

[правіць] Заходні бераг ракі Іардан

[правіць] Спрэчныя тэрыторыі

[правіць] Сэктар Газа

[правіць] Праект Канстытуцыі Дзяржавы Палесціна

Распрацаваны ў 2003 годзе Канстытуцыйнай камісіяй Набіля Шаата, абвяшчае непарушнасць меж Палесціны па стане на 4 чэрвеня 1967 году.

[правіць] Спасылкі

Афіцыйныя сайты:

Інфармацыйныя сайты радыкальнай апазіцыйнай кааліцыі: