Палонны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Joseph Wright The Captive 1775 7.jpg
Джозеф Райт
Палонны, 1778
англ.: The Captive
палатно.
Музей і мастацкая галерэя Дэрбі, Дэрбі
Captive - Vancouver.jpg
Джозеф Райт
палонны Стэрна, 1774
англ.: Sterne's Captive
палатно.
102×127.5 см
Мастацкая галерэя Ванкувера

«Палонны» (англ.: The Captive) — карціна англійскага мастака Джозэфа Райта, зробленая ў 1774 годзе, якая захоўваецца ў Мастацкай галерэі Ванкувера. «Палонны Стэрна» — вельмі падобная карціна, выстаўленая Райтам у 1778 годзе і якая захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Карціна апісвае адчай вандроўцы, які аказваецца заключаны у замежнай турме[1]. Сюжэт карціны заснаваны на аднайменнай главе знакамітай кнігі Лорэнса Стэрна «сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі», дзе галоўны герой, Ёрык, аказваецца заключаным у Бастыліі за тое, што страціў пашпарт. Ёрыка пазней вызваляюць, таму што, мяркуючы па ім, прымаюць яго за важную асобу, а менавіта — прыдворнага блазна (Ёрыкам клікалі блазна, згаданага ў трагедыі Уільяма Шэкспіра «Гамлет»). Падарожжа галоўнага героя адбывалася ў 1762 годзе, калі Вялікабрытанія ваявала з Францыяй і заключэнне было рэальна магчымым для вандроўцы з варожай краіны[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першую карціну Джозэф Райт маляваў падчас свайго знаходжання ў Рыме ў 1774 годзе. Паводле яе завяршэння мастак павінен быў адаслаць твор у Вялікабрытанію. Згадванне ў тагачасным рахунку, задакументаванае Левелін Джуіт, паказвае, што Джозаф Райт ледзь не дабіўся права пераправіць яе без падаткаў, аднак пазней абставіны ўсё-ткі вымусілі яго аформіць пераклад згодна з дзяржаўным падаткаабкладаннем.

У мастацкіх колах вяліся дыскусіі адносна таго, ці з'яўляецца зняволены рымлянінам. Таксама былі спрэчкі з нагоды таго, што намаляванаму палонніку лепш бы было быць апранутым[3][4].

З гэтай карціны ў 1779 годзе Томасам Райдэрам была зробленая гравюра, апублікаваная ў 1786 годзе Джонам і Джозіяй Бойдзеламі[1]. Аднак, раннія асобнікі гравюры ў стылі мецца-цінта аўтарства Джона Рафаэля Сміта, выкананай па заказу Джона Мілнеса, выйшлі ў свет абмежаванай колькасцю ў дваццаць штук да таго, як эстамп быў знішчаны[5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Room 4: Gothic Gloom, The Tate, London
  2. Sterne, Laurence (2008). Jack, Ian; Parnell, Tim. eds. A Sentimental Journey and Other Writings. Oxford: Oxford University Press. p. 236. ISBN 978-0-19-953718-1. 
  3. Jewitt, Llewellyn (1866). "Wright". The Art Journal London p353 5. http://books.google.co.uk/books?id=M45CAAAAcAAJ&pg=PA353&dq=captive+joseph+wright&hl=en&ei=1P8NTtnTJ4X6sgbrueGIDw&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=1&ved=0CCoQ6AEwADgK#v=onepage&q=captive%20joseph%20wright&f=false. Retrieved on 1 July 2011. 
  4. Joseph Wright of Derby:Painter of Light, Benedict Nicolson
  5. Pictures. Lowell Libson Ltd. Праверана 30 чэрвеня 2011.