Палякі на Беларусі
Палякі на Беларусі (польск.: Polonia na Białorusi або mniejszość polska) — этнічная група, у якой згодна з афіцыйнымі дадзенымі налічваецца 0,4 млн чалавек, хоць некаторыя польскія групоўкі сцвярджаюць, што на Беларусі можа быць 0,5-1,2 млн палякаў[1]. Палякі — другая паводле колькасці нацыянальная меншасць ў Беларусі.
Пераважная большасць беларускіх палякаў пражывае ў заходніх рэгіёнах краіны (у тым ліку 294 тысяч — у Гродзенскай вобласці).
Змест |
Гісторыя[правіць]
Польская этнічная і культурная прысутнасць на землях сённяшняй Беларусі пачала фарміравацца ў часы Рэчы Паспалітае збольшага ў выглядзе працэсаў павольнай паланізацыі. Большасць беларускіх палякаў з'яўляюцца нашчадкамі русінскага і літоўскага сялянства і шляхты рыма-каталіцкага веравызнання, якія павольна ўспрынялі польскую ідэнтычнасць збольшага да 19 ст. Прычым большасць беларускіх сялян-каталікоў была нашчадкамі «недааб'яднаных» з праваслаўем грэка-каталікоў. Падчас Расійскае імперыі каталіцтва лічылася «польскай верай», а праваслаўе — «рускай верай», і адпаведна з гэтым насельніцтва зямель сучаснай Беларусі фармальна і нефармальна класіфікавалася як «польскае» альбо «рускае».
Польскі ўплыў узмацніўся ў Заходняй Беларусі пасля яе далучэння да міжваеннай Польшчы. Польскі ўрад праводзіў палітыку актыўнай паланізацыі мясцовага насельніцтва і ўсяляк спрыяў прыняццю заходнімі беларусамі польскай ідэнтычнасці.
У той жа час, цягам некалькіх гадоў польская мова мела дзяржаўны статус у ранняй у БССР, разам з беларускай, рускай і Ідыш. Ва Усходняй Беларусі дзейнічалі арганізацыі польскай меншасці, Чырвоны касцёл у Мінску быў польскім нацыянальным тэатрам. Аднак, у пачатку 1930-х большасць польскіх арганізацый ва Усходняй Беларусі былі ліквідаваныя савецкімі ўладамі, а іх кіраўніцтва — рэпрэсаванае.
Пасля савецкага нападу на Польшчу 1939 годзе, Заходняя Беларусь была далучаная да БССР. Многія прадстаўнікі польскай меншасці былі рэпрэсаваныя, адбыліся масавыя дэпартацыі палякаў па ўсходнія часткі СССР — у Расію, Казахстан, Узбекістан.
Падчас Другой Сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі атрады Арміі Краёвай, у якой, аднак, значную частку байцоў складалі беларусы, у тым ліку праваслаўныя.
Пасля вайны, многія жыхары Беларусі, якія заявілі пра сваю польскую нацыянальнасць, у 1944—1946 былі пераселеныя ў Польшчу ў рамках савецка-польскага абмена насельніцтвам. Узамен адбылося перасяленне ў Беларусь этнічных беларусаў з пераданай Сталіным Польшчы Беласточчыны.
Сучаснасць[правіць]
На сённяшні дзень лічыцца, што ва ўмовах беларусізацыі і дэпаланізацыі беларускага Касцёла маецца тэндэнцыя да асіміляцыі палякаў.
Найбольшая польская арганізацыя ў Беларусі — Саюз палякаў на Беларусі (польск.: Związek Polaków na Białorusi), які ў сярэдзіне 90-х гадоў 20 стагоддзя меў каля 20 тысяч сяброў. Аднак пасля анулявання з боку ўладаў вынікаў VI з'езду арганізацыі, які адбыўся ў сакавіку 2005 года, унутры ЗПБ адбыўся раскол. Большая частка сяброў арганізацыі засталася на баку новаабранай старшыні арганізацыі Анджалікі Борыс. У той жа час пэўная частка членаў ЗПБ пасля правядзення ў жніўні таго ж года паўторнага з'езду і абрання сваім старшынёй Юзэфа Лучніка ўтварыла ЗПБ, цалкам кантраляваны ўладамі Беларусі. Цягам апошніх гадоў арганізацыя на чале якой стаіць Анджаліка Борыс зазнае рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў. Арганізацыя выдае часопіс Magazyn Polski і газету Głos znad Niemna.
Увядзенне Карты паляка ў 2007 годзе дало магчымасць тысячам жыхароў Беларусі атрымаць яе, пацвердзіўшы сваю прыналежнасць да польскага народу ў польскім кансулаце ў Мінску, Гродна або Брэста. Увядзенне карты выклікала пратэсты з боку афіцыйных уладаў Беларусі. У беларускіх дзяржаўных СМІ неаднаразова праходзілі кампаніі, скіраваныя супраць Карты Паляка і супраць Польшчы. Апошні выпадак — жнівень 2009 года, калі ў газеце «Звязда» з'явіўся артыкул пад назвай «Карта паляка: хто маўчыць, а хто i крычыць»[2], прыкладна ў гэты ж час на тэлеканалах АНТ і СТБ з'явіліся відэарэпартажы падобнага зместу.
Гл. таксама[правіць]
Зноскі
Спасылкі[правіць]
- Саюз Палякаў на Беларусі
- http://www.polonia.org/bialorus.htm
- Poles in Belarus: Revival of Heritage and Search for Ancestors
- Веб-портал по Карте Поляка
| Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі | |
|---|---|