Паляўнічыя на снезе
З пляцоўкі Вікіпедыя.
|
|
|
| Пітэр Брэйгель Старэйшы | |
| Паляўнічыя на снезе, 1565 | |
| Jagers in de Sneeuw | |
| Дошка, масла. 117×162 см | |
| Музей гісторыі мастацтваў, Вена |
«Паляўнічыя на снезе» (нідэрл.: Jagers in de Sneeuw) — карціна Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Напісана маслам па дрэве ў 1565 годзе. Карціна з'яўляецца часткай цыклу з шасці карцін, якія адлюстроўвалі поры года (пяць з іх, уключаючы, «Паляўнічых на снезе», захаваліся). Карціна знаходзіцца ў зборы Музея гісторыі мастацтваў у Вене.
Адсылкі ў культуры[правіць]
- Карціна паказана ў адным з эпізодаў фільма Андрэя Таркоўскага «Салярыс», стала візуальнай асновай аднаго з эпізодаў яго ж фільма «Люстэрка» (60-я хвіліны фільма).
- Карціна паказана ў адным з эпізодаў фільма Ларса фон Трыеры «Меланхолія».
Цыкл «Дванаццаць месяцаў»[правіць]
-
«Пахмурны дзень», 1565, Музей гісторыі мастацтваў, Вена
-
«Уборка збожжа», 1565, музей Метраполітэн, Нью-Ёрк
-
«Вяртанне статка», 1565, Музей гісторыі мастацтваў, Вена
-
«Сенажаць», 1565, Нацыянальная галерэя, Прага