Паляўнічы і рыбалоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Паляўнічы і рыбалоў (1990))
«Паляўнічы і рыбалоў»
Тып газета
Мова беларуская

Паляўнічы і рыбалоўгазета для паляўнічых, рыбаловаў, аматараў прыроды. Выдаецца ў Мінску з 1990 года на беларускай і рускай мовах 2 разы ў месяц Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў. Асвятляе дзейнасць паляўнічых і рыбалавецкіх арганізацый Беларусі, прапагандуе паляванне і рыбную лоўлю як форму рацыянальнага прыродакарыстання, барацьбу з браканьерствам, знаёміць з афіцыйнымі распараджэннямі па пытаннях палявання і рыбнай лоўлі. Друкуе вершаваныя і празаічныя творы пра прыгажосць роднага краю, жыццё і звычкі звяроў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).