Палігімнія, муза

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Polyhymnia Pio-Clementino Inv287.jpg

Палігімнія ці Палімнія (грэч.: Πολυύμνια, Πολύμνια), Шматспяваючая — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [1]муза ўрачыстых гімнаў, красамоўства і пантамімы. Згодна з Дыядорам, атрымала імя ад стварэння многімі ўсхваленнямі вядомасці тым, чыё імя абессмяроцела славай паэзія[2].

Polyhymnia1.gif

Дачка Зеўса і Мнемасіны [3]. Яна апякае паэтаў — стваральнікаў гімнаў. Лічыцца, што яна захоўвае ў памяці ўсе гімны, песні і рытуальныя танцы, якія славяць алімпійскіх багоў, таксама лічыцца, што яна вынайшла ліру.

Палігімнія часта малюецца ў выглядзе дзяўчыны, захутанай у покрыва. Нярэдка ў задуменнай позе, з летуценным тварам і са скруткам у руцэ.

Палігімнія спрыяе вывучэнню людзьмі рыторыкі і аратарскага мастацтва.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Міфы народаў свету. М., 1991-92. У 2 т. Т.2. С.318
  2. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 7, 4
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 1