Палікарп Куш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палікарп Куш
Polykarp Kusch
Polykarp Kusch.jpg
Дата нараджэння:

26 студзеня 1911(1911-01-26)

Месца нараджэння:

Бланкенбург, Германская імперыя

Дата смерці:

20 сакавіка 1993(1993-03-20) (82 гады)

Месца смерці:

Далас, ЗША

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

фізіка

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1955)

Палікарп Куш (англ.: Polykarp Kusch; 26 студзеня 1911, Бланкенбург, Германская імперыя20 сакавіка 1993, Далас, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1955). Палова прэміі «за дакладнае вызначэнне магнітнага моманту электрона». Другую палову прэміі атрымаў Уіліс Юджын Лэмб.

Сям'я Куша эмігравала ў 1912 годзе ў ЗША. У 1936 годзе Куш абараняе дысертацыю ва ўніверсітэце Ілінойса на тэму з вобласці аптычнай спектраскапіі малекул. У 1937 годзе пачынае ў тым жа ўніверсітэце навуковую кар'еру.

Працаваў над метадамі магнітнага рэзанансу, з дапамогай якога ўдалося вельмі дакладна вызначыць магнітны момант часціцы. Наступныя эксперыменты па вызначэнню магнітнага моманту электрона ў атамах натрыю, галію і індыю паказалі адхіленне ад тэарэтычна прадказанага значэння. Тлумачэнне гэтага, пасля яшчэ раз пацверджанага, адрознення магнітнага моманту прывяло да перагляду квантавай механікі.

У 1949 годзе Куш становіцца прафесарам у Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку.