Палікрат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Палікрат (стар.-грэч.: Πολυκράτης) (? — каля 515 да н.э.) — старажытнагрэчаскі тыран вострава Самас (каля 540 — каля 522 гг. да н.э.). З дапамогай братоў авалодаў востравам Самас, дамогся яго палітычнага аб'яднання, увёў замест родавых тэрытарыяльныя філы. Праводзіў палітыку ў інтарэсах гандлёвы-рамесніцкіх слаёў дэмасу. Пры ім пабудаваны мол і хвалярэзы ў гавані, водаправод, храм багіні Геры. У барацьбе з гарадамі Малой Азіі і астравамі Эгейскага мора за гандлёвыя шляхі стварыў моцны флот і ўсталяваў сваю гегемонію над усім Эгейскім морам. Збіраў творы мастацтва, рукапіс; прыя го двары жылі паэты Анакрэонт і Івік, урач Дэмакед, філосаф Піфагор. Палітыка Палікрата выклікала супраціўленне родавай арыстакратыі, якая ў саюзе са Спартай і Карынфам падняла супраць яго паўстанне. Забіты паводле загаду Ахеменідаў. Палікрату прысвечана балада Ф. Шылера «Пярсцёнак Палікрата».