Паліна Віярдо-Гарсія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паліна Віярдо
Pauline Viardot
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Паліна Мішэль Фердынанд Гарсіа-Віярдо
Дата нараджэння 18 ліпеня 1821(1821-07-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 1910(1910-05-18)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна  Францыя
Бацька Manuel García[d][3][4]
Маці Joaquina Sitchez[d]
Муж Louis Viardot[d][7]
Дзеці Paul Viardot[d] і Louise Héritte-Viardot[d]
Музычная дзейнасць
Педагог Manuel García[d] і Ферэнц Ліст
Прафесіі кампазітарка, спявачка, оперная спявачка, vocal coach, піяністка
Пеўчы голас мецца-сапрана[4]
Інструменты фартэпіяна і вакал[d][5]
Жанры опера[4] і класічная музыка
Выхаванцы Ada Adini[d], Dagmar Lund[d], Carlotta Grossi[d], Anna Schoen-René[d] і Puskova Olga Alexandrovna[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паліна Віярдо-Гарсія (18 ліпеня 1821, Парыж — 17/18 мая 1910, Парыж) — спявачка (мецца-сапрана), вакальны педагог і кампазітар. Дачка і вучаніца іспанскага спевака і педагога М. Гарсія (старэйшага).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Брала ўрокі фартэпіяна ў Ф. Ліста, тэорыі кампазіцыі — у А. Рэйх. У 1837 ўпершыню выступіла на опернай сцэне ў Бруселі. З 1839 салістка Італьянскай оперы ў Парыжы. Выступала ў розных тэатрах Еўропы, у тым ліку ў Пецярбургу. Творчасць Віярдо адрознівалася высокай музычнай культурай і драматычнай экспрэсіяй; яна валодала голасам шырокага дыяпазону, выступала ў разнастайным рэпертуары. Партыі: Фідэс («Прарок» Меербера), Сафо (аднайменны твор Гуно), Арфей («Арфей і Эўрыдыка» Глюка), Папялушка, Разіна, Дэздэмона («Папялушка», «Севільскі цырульнік», «Атэла» Расіні), Норма (аднайменны твор Беліні), Лючыя, Леанора («Лючыя дзі Ламермур», «Фаварытка» Даніцэці), Донна Ганна («Дон Жуан» Моцарта) і інш. У 1863 годзе пакінула сцэну, займалася педагагічнай дзейнасцю. Аўтар шматлікіх рамансаў, некалькіх камічных опер, у тым ліку «Занадта шмат жанчын» (1867), «Бірук» (1868), «Апошні вядзьмак» (1869). Лібрэта для гэтых опер напісаў І. С. Тургенеў.

Зноскі

  1. а б Pauline Viardot // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Pauline Viardot-Garcia // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Гарсиа // Большая советская энциклопедия / под ред. О. Ю. Шмидт — 1 — М.: Акционерное общество «Советская энциклопедия», 1920.
  4. а б в Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 18 ліпеня 2021.
  5. а б Н. С. Виардо, Мишель-Полина // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 613.
  6. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. В. Чуйко Виардо, Луи // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 612–613.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Віярдо-Гарсія // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]