Палінезійцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Палінезійцы з Таіці, 1870 г.

Палінезійцы — група сваяцкіх народаў, што насяляюць Палінезію і некаторыя іншыя часткі Акіяніі. Прыблізная агульная колькасць 1,2 - 1,6 млн. чал.

Этнічныя групы[правіць | правіць зыходнік]

Усяго вылучаюць каля 40 розных этнічных груп паленізійцаў, у тым ліку:

Трэба мець на ўвазе, што маары астравоў Кука - гэта не адзіны этнас, а група блізкіх этнасаў, якія размаўляюць на розных мовах, аднак зараз складаюць адзіную палітычную нацыю. Даволі стракатую культурную злучнасць уяўляюць сабою таксама маркізцы. Знешнія паленізійцы - прадстаўнікі розных малых паленізійскіх этнасаў, якія ўжо да прыходу еўрапейцаў насялілі тэрыторыі за межамі Палінезіі, у Мікранезіі і Меланезіі.

На працягу гісторыі ў выніку кантактаў палінезійцаў з іншымі народамі склаліся метысаваныя культурна-этнічныя групы, да якіх адносяць жыхароў вострава Піткэрн, атолаў Нуі і Палмерстан. Даволі буйную культурную групу прадстаўляюць мяшанцы-дэмі ў Французскай Палінезіі.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Перасяленне палінезійцаў (Раітэа, малюнак XVIII ст.)

Паводле легенд саміх палінезійцаў, яны паходзяць з Гаваікаў. На працягу апошніх двух стагоддзяў таксама выказваліся думкі, што продкамі палінезійцаў маглі быць шумеры, старажытныя яўрэі, выхадцы з Індыі або нават патанулага кантынента Пацыфіда і г. д. Аднак ніводная з гэтых версій не мела істотных навуковых абгрунтаванняў. Не знайшла падцверджання ідэя сталых кантактаў палінезійцаў з жыхарамі Амерыкі.

Той факт, што палінезійскія мовы блізкія да моў народаў сучасных Інданезіі, Малайзіі і Філіпін, абарыгенаў Тайваня, дазволіла вучоным ужо ў XIX ст. меркаваць, што прарадзімай палінезійцаў з'яўляецца Ўсходняя Азія. Зараз дамінуе думка, што носьбіты аўстранезійскіх моў сфарміраваліся ў старажытнасці на тэрыторыі Паўднёва-Усходняга Кітая ў выніку змяшэння прадстаўнікоў мангалоіднай і аўстралоіднай рас. Агульныя рысы гэтага змешвання можна назіраць у вобліку сучасных паленізійцаў. У 2 тыс. да н. э. аўстранезійцы рушылі ў бок Паўднёва-Усходняй Азіі.

Вылучэнне продкаў палінезійцаў з агульнай масы аўстранезійскіх народаў адбылося ўжо на тэрыторыі Зондскага архіпелага, дзе археолагамі былі знойдзеныя каменныя сякеры з чатырохгранным перасекам (менавіта іх атаясамляюць з протапаленізійцамі). Але далейшы час і маршрут палінезійцаў у Акіянію пакуль застаецца спрэчным. Найбольш верагодна, што гэта адбылося ў прамежку часу паміж 1400 і 900 гг. да н. э., і што пацвярджаецца сучаснымі генетычнымі даследаваннямі.

Найстаражытнейшым сведчаннем прысутнасці протапаленізійцаў у Акіяніі з'яўляецца кераміка тыпу Лапіта, якая сустракаецца паўсюдна ў Меланезіі з друг. пал. 2 тыс. да н. э. У XIII ст. да н. э. яе носьбіты засялілі астравы Тонга, потым Самоа. Адтуль пачалося рассяленне палінезійцаў па ўсёй Палінезіі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Гульня вава (Тонга, XVIII ст.)
Татуіраванне на Гавайскіх астравах, XIX ст.

К моманту з'яўлення ў Акіяніі еўрапейцаў, палінезійскія народы знаходзіліся на рознай ступені сацыяльнага развіцця. Аднак яны мелі ярка акрэсленыя агульныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры. Продкі палінезійцаў ведалі ткацтва і кераміку. Менавіта рэшткі старажытнай керамікі дазваляюць прасачыць іх шлях у Палінезію. Але з пачатку 1 тыс. н. э. вытворчасць керамікі спыняецца. Ткацтва было выціскнута пляценнем і вытворчасцю тапы. Адсутнасць на астравах даступных радовішчаў металаў стала прычынай таго, што паленізійцы зусім не ведалі металічных прылад працы. Культура астравіцян была цалкам адаптавана да мясцовых умоў, геаграфіі і клімату.

Спрадвечнымі гаспадарчымі заняткамі паленізійцаў з'яўляюцца ручное земляробства і лоў рыбы. Звычайным сродкам для апрацоўкі зямлі быў драўляны кол. На многіх астравах была вядома ірыгацыя. Распаўсюджаныя сельскагаспадарчыя культуры - пальма какосавая, батат, хлебнае дрэва, ямс, панданус і г. д. Земляробства лічыцца адначасова мужчынскім і жаночым заняткам. Для жыхароў Тонга - толькі мужчынскім. Рыбу лавілі з дапамогай простых і складаных крукоў, сеткамі, будавалі каменныя гаці. Палінезійцы таксама здабывалі чарапах, крабаў і малюскаў. Паляванне на пацукоў і розных птушак мела чыста спартыўны характар. Традыцыйныя хатнія жывёлы - сабакі (іх ужывалі ў тым ліку ў ежу), свінні і куры. Распаўсюджаныя рамёствы - апрацоўка дрэва, пляценне, выраб хатняга начыння з шкарлупіны какосавых арэхаў, зубоў рыб і марскіх ракавін.

Палінезійцы славіліся як добрыя мараходы. На маламерных суднах яны пераадольвалі вялізарныя адлегласці, дзякуючы чаму здолелі асвоіць значную частку Ціхага акіяна. Навігатары арыентаваліся па сонцу, зорках, але таксама меліся падабенствы марскіх карт, якія выраблялі з драўляных палачак і каменьчыкаў.

Асноўнай сацыяльнай структурай грамадства доўгі час заставаліся вялікія патрыярхальныя сем'і, якія валодалі зямлёй і аб'ядноўваліся ў тэрытарыяльныя абшчыны.

Да распаўсюджвання хрысціянства рэлігіяй палінезійцаў быў політэізм. У агульнапалінезійскім пантэоне вылучаліся вышэйшыя багі-атуа Тане, Ронга, Ту і Тангароа. Палінезійцы таксама верылі ў забабоны табу і звышнатуральную сілу ману.

Шырока развітае музычнае і спеўнае мастацтва. Распаўсюджаныя музычныя інструменты - драўляны гонг, барабан, свісткі, насавая флейта, труба з ракавін, струнныя лукі. Танцы выконваюць, знаходзячыся на адным месцы. Звычайна, стоячы, але часам і седзячы. Важную сацыяльную ролю мела такое мастацтва як татуіроўка цела.

З Палінезіі паходзяць гавайская гітара, танец хула і сёрфінг.

Мовы[правіць | правіць зыходнік]

Палінезійскія мовы належаць да ўсходняй групы аўстранезійскай моўнай сям'і.

Усяго налічваецца каля 30 палінезійскіх моў, якія падзяляюцца на тры групы. У найбольш архаічную танганскую групу ўваходзяць мовы танганцаў і ўвеа. Яна звычайна проціпастаўляецца асноўным блізкім адна да адной групам, самаічна-знешняй (цэнтральнай) і усходняй. На мовах самаічна-знешняй (цэнтральнай) групы размаўляюць карэнныя жыхары Заходняй і Цэнтральнай Палінезіі, у тым ліку самоанцы, тувалу, а таксама знешнія паленізійцы і інш. На мовах усходняй падгрупы размаўляюць маары, таіцяне, паўмоту, гавайцы, рапануі і г. д.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]