Палітык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Палі́тык — асоба, якая прафесійна займаецца палітычнай дзейнасцю. Як правіла, у цяперашні час палітыкі абіраюцца насельніцтвам, у адрозненне ад назначаных зверху службоўцаў.

Палітыкі могуць прыналежаць да выканаўчай улады (асабліва вышэйшая службовая асоба, напрыклад, прэзідэнт або мэр), большасць прыналежыць да заканадаўчай улады (члены парламентаў, гарадскіх радаў).

Абіраныя палітыкі звычайна праводзяць перадвыбарныя кампаніі з мэтай пераканаць выбаршчыкаў аддаць за іх свае галасы. Як правіла, палітыкі прыналежаць да палітычных партыяў, але існуюць і незалежныя палітыкі.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]