Палі, мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палі
Саманазва:

संस्कृता वाक्

Краіны:

Індыя, Шры-Ланка, Камбоджа, М'янма, Таіланд

Рэгіёны:

Пазднёвая Азія

Агульная колькасць носьбітаў:

ужываецца толькі ў літаратуры

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская

Індаіранскія
Індаарыйскія
Палі
Моўныя коды
ISO 639-1:

pi

ISO 639-2:

pli

ISO 639-3:

pli

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Палі (дэванагары: संस्कृता वाक्, літаральна «радок») — індаеўрапейская літаратурная мова, распаўсюджаная ў Паўднёвай Азіі. На мове палі напісаны раннія будысцкія тэксты, а таксама некаторыя помнікі гістарычнай літаратуры.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Палі з'яўляецца класічным пракрытам. Адрозніваецца ад санскрыта часам паходжання, а таксама дыялектнай базай, лексічна і марфалагічна.

Узнікла ў 1 тысячагоддзі да н.э. у Заходняй Індыі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што палі была шырока распаўсюджана ў дзяржаве Магадха і першапачаткова звалася мовай магадха. Найбольш раннія з вядомых тэкстаў з'явіліся ў кан. 1 тысячагоддзя да н.э. на востраве Шры-Ланка. Аднак яны спасылаліся на яшчэ больш ранейшыя помнікі. Шырокае распаўсюджанне набыла ў літаратуры ў сувязі з пашырэннем будызму ў якасці асноўнай рэлігіі.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура на палі традыцыйна падзяляецца на кананічную будысцкую і некананічную. Галоўны помнік кананічнай літаратуры — Трыпітака або Палійскі канон, у тым ліку Дхамапада. Да некананічнай літаратуры адносяць шматлікія каментарыі і хронікі.

У гаворцы палі не ўжываецца, але захоўваецца як пісьмовая мова. Аказала моцны ўплыў на станаўленне многіх сучасных літаратурных моў краін Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. У нашыя дні вывучаецца ў рэлігійных будысцкіх навучальных установах.

Пісьменнасць[правіць | правіць зыходнік]

Палі не мае сваёй асобнай пісьменнасці. Класічным лічыцца напісанне на дэванагары, але ў сучаснасці таксама ўжываюць і іншыя алфавіты, у тым ліку лацінку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]