Пал Шміт
| Пал Шміт Pál Schmitt |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| з 6 жніўня 2010 года | |||
| Папярэднік: | Ласла Шоям | ||
|
|||
| 14 мая — 6 жніўня 2010 года | |||
| Папярэднік: | Бэла Катона | ||
| Пераемнік: | Ласла Кёвер | ||
| Партыя: | Фідэс | ||
| Адукацыя: | Эканамічны ўніверсітэт імя Карла Маркса, Інстытут фізічнай культуры | ||
| Прафесія: | дыпламат, палітык, спартсмен | ||
| Нараджэнне: | 13 мая 1942 (71 год) Будапешт |
||
| Жонка: | Каталін Макраі (Makray Katalin) | ||
| Дзеці: | 3 дочкі (Грэта, Петра, Алекса) | ||
| Алімпійскія ўзнагароды | ||
| Фехтаванне (мужчыны) | ||
| Золата | Мехіка 1968 | Камандная шпага |
| Золата | Мюнхен 1972 | Камандная шпага |
Пал Шміт[1] (венг. Schmitt Pál; нар. 13 мая 1942, Будапешт) — венгерскі палітык і фехтавальшчык, прэзідэнт Венгрыі з 6 жніўня 2010 года, раней займаў пасты спікера парламента Венгрыі (у маі-жніўні 2010 года) і віцэ-старшыні Еўрапарламента (з 2009 па 2010). Прэзідэнт Венгерскага алімпійскага камітэта (з 1989 года). 29 чэрвеня 2010 года парламент Венгрыі абраў яго новым прэзідэнтам краіны 263 галасамі супраць 59 галасоў у адзінага апанента Андраша Балага[2]. Шміт афіцыйна ўступіў на пасаду 6 жніўня[2].
Скончыў Эканамічны ўніверсітэт імя Карла Маркса ў Будапешце. Член зборнай Венгрыі па фехтаванні на шпагах у 1965—1977 гадах. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1968 і 1972 (камандная шпага). Чэмпіён свету і Еўропы. Завяршыў спартыўную кар'еру ў 1977 годзе. У 1989 годзе стаў прэзідэнтам Венгерскага алімпійскага камітэта. У 1995—1999 гадах быў віцэ-прэзідэнтам МАК, у 2001 годзе выстаўляў сваю кандыдатуру на пост новага старшыні камітэта. У 1993—1997 гадах быў паслом Венгрыі ў Іспаніі, у 1998—2002 гадах — у Швейцарыі.
У 2003—2007 гадах быў віцэ-старшынёй партыі Фідэс. З 2004 года — дэпутат Еўрапарламента (быў пераабраны ў 2009 годзе), дзе ён з'яўляўся адным з 14 віцэ-старшыняў і старшынёй камісіі па адносінах з Харватыяй. У 2010 годзе пакінуў свой дэпутацкі мандат.
Жонка Пала Шміта — былая венгерская гімнастка Каталін Макраі (венг. Makray Katalin, род. 1945), віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1964 года ў практыкаваннях на брусах.
Зноскі
- ↑ варыянт напісання імя — Паль
- ↑ 2,0 2,1 Hungary's parliament elects Pal Schmitt president , Reuters (29 чэрвеня 2010 года).
Спасылкі [правіць]
- Апалы Шміт на сайце Еўрапарламента
- Профіль кандыдата на пасаду новага главы МАК на сайце BBC (2001)
- Пал Шміт — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра асобу з Венгрыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра фехтавальшчыкаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра прызёра Алімпійскіх гульняў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Члены партыі «Фідэс»
- Дэпутаты Еўрапарламента ад Венгрыі
- Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
- Фехтавальшчыкі Венгрыі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Венгрыі
- Алімпійскія чэмпіёны па фехтаванні
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
- Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года
- Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
- Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года
- Чэмпіёны свету па фехтаванні
- Члены МАК
- Прэзідэнты Венгрыі
- Пачаткі артыкулаў пра постаці Венгрыі
- Пачаткі артыкулаў пра фехтавальшчыкаў

