Памукале
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Памукале* | |
|---|---|
| Hierapolis-Pamukkale** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
|
|
|
| Тып | Змешаны |
| Крытэры | ii, iv, vii |
| Спасылка | 485 |
| Рэгіён*** | |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1988 (12 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
|
Памукале́ (турэцк.: Pamukkale, літар. «баваўняная крэпасць»), тэрмальныя крыніцы (тэмпература каля 30°) ў Турцыі ў правінцыі Дэнізлі.
Вада, якая сцякае са схілаў гары ўтварае сістэму дзівосных вадаёмаў з вапнавымі сценкамі (траверцінамі). Бліскучыя белыя тэрасы ўзніклі на схіле гары ў выніку адкладання солей з насычаных кальцыем крыніц. Курортная мясцовасць з часоў антычнасці. У 1988 Памукале і руіны горада Іерапаля ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.