Памылка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Крушэнне цягніка на Манпарнасе, Францыя (1895)

Памылка — неадпаведнасць паміж аб'ектам або з'явай, прынятымі за эталон (матэрыяльны аб'ект, рашэнне задачы, дзеянне, якое прывяло б да жаданага выніку), і аб'ектам ці з'явай, які мае супастаўленне з першым.

Памылкі сустракаюцца як у прыродзе, гэтак і ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці. Вядома шмат гістарычных прыкладаў, у якіх памылкі прывялі да катастрафічных наступстваў. Памылкам прысвечана мноства афарызмаў, іх асэнсоўваюць філосафы, паэты, пісьменнікі, гісторыкіі і прадстаўнікі іншых дысцыплін. Гэтак, са сцвярджэннем «на памылках вучацца» згодны шматлікія філосафы-дыялектыкі. Скептыкі ж і агностыкі мяркуюць, што ўсе нашы ўяўленні, хутчэй за ўсё, памылковыя. Часцяком мяжа паміж «слушнасцю» і «хібнасцю» той ці іншай з'явы такая тонкая, што іх немагчыма адрозніць.

У адрозненне ад ілюзіі, памылкі часам могуць быць развеяныя праз веды, то бок, калі чалавек ведае, што глядзіць на міраж, а не на рэальную ваду, міраж не знікае.

Аналізам памылак (хібнасцей) вымярэнняў займаюцца тэорыя імавернасцей і статыстыка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]