Тамат звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Памідоры)
Перайсці да: рух, знайсці
Таматы
Tomatoes-on-the-bush.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Род:

Паслён

Від:

Тамат звычайны

Навуковая назва

Solanum lycopersicum L.

ITIS   521671
NCBI   4081
Расліны таматаў

Тама́ты, памідо́ры (Lycopersicon esculentum ці Solanum lycopersicum) — травяністая расліна сямейства паслёнавых, адна з найбольш папулярных у сучаснай сусветнай кулінарыі.

[правіць] Гісторыя

Радзіма — Паўднёвая і Цэнтральная Амерыка, дзе вырошчваліся рознымі індзейскімі народамі, найперш, ацтэкамі, у мове якіх tomatl азначае «штосьці круглае, пухлае». Ад заваявання Мексікі іспанцамі ў першай трэці XVI ст. трапілі ў Паўднёвую Еўропу, у тым ліку ў Італію, дзе іх памылкова асацыявалі з паўночнаафрыканскімі маўрамі, — адсюль назва pomi di Moriяблыкі маўраў»), якая трансфармавалася ў італьянскай мове ў pomodoro («залаты яблык»), а ў французскай — у рomme d'amour («яблык кахання»). «Яблыкамі кахання» называлі памідоры і ў магнацкіх колах Рэчы Паспалітай, на чые сталы яны трапілі ў другой палове XVIII ст. У той час іх не елі сырымі, а рабілі пасту з вараных спелых памідораў, якой запраўлялі некаторыя супы і соўсы, а з зялёных выраблялі розныя марынады. Шырокае распаўсюджанне ў свеце атрымалі толькі ў канцы XIX, у Беларусі — з XX ст. У большасці моў свету захавалася арыгінальная індзейская назва «таматы».

[правіць] Выкарыстанне

У ежу выкарыстоўваюцца плады — сочныя мясістыя ягады вагай ад 20 да 900 г. (і вышэй), шарападобныя, круглыя, пляскатыя, гладкія або рабрыстыя, ружовыя, чырвоныя, жоўтыя, аранжавыя.

Памідоры ўтрымліваюць а 4 % цукроў, 0,4 — 0,8 % арганічных кіслот, мінеральныя солі, 25мг% вітаміну C, каратын, вітаміны B1, B2, PP. Гарманічнае спалучэнне цукроў і арганічных кіслот абумоўлівае прыемны смак. З памідораў гатуюць салаты, прыправы, соўсы (у тым ліку кетчуп), вырабляюць сокі, фаршыруюць, марынуюць, соляць, кансервуюць, дадаюць у першыя стравы (за 10 хвілін да заканчэння варкі). З добра выспелых вырабляюць таматнае пюрэ і таматную пасту.

[правіць] Крыніцы

  • Белы А. Памідоры // Праект «Наша ежа»

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах