Пангея
Пангея — назва, дадзенае Альфрэдам Вегенерам протакантыненту, які ўзнік ў эпоху палеазоя.
У працэсе фарміравання Пангеі з больш старажытных кантынентаў на месцах іх сутыкнення паўсталі горныя сістэмы, некаторыя з іх праіснавалі і да нашага часу, да прыкладу Урал або Апалачы. Гэтыя раннія горы значна старажытней за такія параўнальна маладыя горныя сістэмы як Альпы ў Еўропе, Кардыльеры ў Паўночнай Амерыцы, Анды ў Паўднёвай Амерыцы ці Гімалаі ў Азіі. З-за эрозіі, што доўжылася шмат мільёнаў гадоў Урал і Апалачы - абкатаныя невысокія горы.
Гіганцкі акіян, які абмываў Пангею, носіць назву Панталаса.
Пангея раскалолася прыкладна 150-220 мільёнаў гадоў таму на два кантыненты. Паўночны кантынент Лаўразія пазней раскалоўся на Еўразію і Паўночную Амерыку, у той час як з паўднёвага кантынента Гандвана пазней утварылася Афрыка, Паўднёвая Амерыка, Індыя, Аўстралія і Антарктыда.
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пангея
| Кантыненты | |
|---|---|
| Мацярыкі | |
| Часткі свету | |
| Старажытныя мацерыкі |
|
| Старажытныя платформы |
Лаўрэнція • Балтыка • Ангарыда • Паўднёвая Амерыка • Афрыканская платформа • Індастан • Аўстралія • Антарктыда • Сіна-Карэя • Янцзы • Гіпербарэя • Тыбет • Тарым • Індакітай • Конга • Калахары • Самалі • Мадагаскар • Аравія • Сахара • Зімбабвэ • Капвааль • Пілбара • Гаўлер • Юлгран • Заходняя Еўропа • Рыа-дэ-Ла-Плата |
| Жывёльныя царствы |
|
