Панграма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Панграма (грэч.: pan gramma — «кожная літара») — выказванне, якое выкарыстоўвае кожную літару алфавіту прынамсі адзін раз.

Панграмы ужываюць для адлюстравання гарнітуры шрыфтоў, выпрабавання каналаў перадачы і сувязнога абсталявання, развіцця навыкаў пісьма, каліграфіі, набору тэксту на клавіятуры.

Прыклады панграм:

  • па-англійску: «The quick brown fox jumps over the lazy dog»;
  • па-нямецку: «Victor jagt zwölf Boxkämpfer quer über den Sylter Deich»;
  • па-французску: «Portez ce vieux whisky au juge blond qui fume»;
  • па-іспанску: «Whisky bueno: ¡excitad mi frágil pequeña vejez!»
  • па-беларуску: «У Іўі худы жвавы чорт у зялёнай камізэльцы пабег пад'есці фаршу з юшкай». «Я жорстка заб'ю проста ў сэрца гэты расквечаны профіль, што ходзіць ля маёй хаты». «У рудога вераб'я ў сховішчы пад фатэлем ляжаць нейкія гаючыя зёлкі».

Карацейшыя панграмы звычайна з'яўляюцца больш цікавымі і цяжэйшымі для напісання, таму што ў жывых мовах некаторыя літары (звычайна галосныя) ужываюцца значна часцей, чым іншыя. У пэўным сэнсе, панграма з'яўляецца супрацьлегласцю ліпаграмы, мэта якой — пазбегнуць адной або некалькіх літар.

Ідэальная панграма ў англійскай мове ўтрымлівае ўсе літары алфавіта толькі адзін раз, яе можна разглядаць як анаграму лацінскага алфавіта. Тыповым прыкладам з'яўляецца фраза «Cwm fjord bank glyphs vext quiz».

Commons