Паноптыкон

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Паноптыкон. Малюнак Джэрэмі Бэнтама 1791 года.

Паноптыкон (ад стар.-грэч.: πᾶν — усё і ὀπτικός — наглядны) — музей, калекцыя разнастайных незвычайных прадметаў (напрыклад, васкавых фігур, мудрагелістых жывых істот і г. д.). У пераносным сэнсе — нешта, што нагадвае такі збор.

Паноптыконам таксама завецца праект ідэальнай турмы Джэрэмі Бэнтама, калі адзін вартаўнік можа назіраць за ўсімі вязнямі адначасова. У праекце турма ўяўляла сабой цыліндрычную пабудову са шклянымі унутранымі перагародкамі. Вартаўнік знаходзіўся ў цэнтры, але нябачны для вязняў. Вязні не ведаюць, у які дакладна момант за імі назіраюць і ў іх ствараецца ўражанне няспыннага кантролю. Такім чынам, яны становяцца ідэальнымі вязнямі. Адна з вядомых рэалізацый падобнага праекта — турма Presidio Modelo на кубінскім востраве Хувентуд, дзе з 1953 па 1955 год утрымліваліся Фідэль Кастра.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.