Панславізм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Славянскі сцяг, прапанаваны на Панславянскай канферэнцыі ў Празе ў 1848 годзе

Панславі́зм — культурная і палітычная плынь сярод славянскіх народаў, у аснове якога ляжаць ідэі аб этнічнай і моўнай супольнасці славян, неабходнасці іх палітычнага аб'яднання. Сфарміравалася ў канцы XVIII — першай палове XIX стагоддзяў.

Панславізм Цэнтральнай Еўропы[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін «панпславізм» упершыню прапанаваны ў Чэхіі Я. Геркелем у 1826 г. Палітычныя погляды большасці славянскіх народаў, ідэі Вялікай французскай рэвалюцыі і нямецкага рамантызму, славянскае нацыянальнае адраджэнне — фактары, якія прывялі да з'яўлення сярод заходніх і паўднёвых славян (Ё. Дамброўскі (чэх), П. Шафарык, Я. Колар (славакі), Л. Гай (харват), В. Караджыч (серб) і іншыя) ідэй славянскага адзінства і культурнай супольнасці. Поспехі Расійскай імперыі ў войнах супраць Турцыі і напалеонаўскіх войнах з'явіўся прычынай таго, што некаторыя са славянскіх дзеячаў сфарміравалі ідэі аб палітычным і моўным аб'яднанні славян пад уладай Расіі, лічачы, што гэта дапаможа славянскім народам у барацьбе супраць іншаземнай улады (Ё. Дамброўскі, Ё. Юнгман, Л. Гай і інш.). Некаторыя з іх пазней памянялі свае погляды (Л. Гай, Л. Штур, К. Гаўлічак-Бароўскі). Іншыя прыхільнікі панславізму, галоўным прадстаўніком якіх быў чэх Ф. Палацкі, выступалі за захаванне Аўстрыйскай імперыі і за ператварэнне яе ў федэрацыю славян, аўстрыйцаў і венграў.

Пасля ператварэння Аўстрыйскай імперыі ў Аўстра-Венгрыю (1867) Ф. Палацкі перагледзеў сваю канцэпцыю і прыняў удзел у арганізаваным расійскімі панславістамі Славянскім з'ездзе 1867 г. у Маскве. Сярод палякаў, якія знаходзіліся пад моцным уплывам рамантычнага патрыятызму і ідэй аб аднаўленні вялікай Польшчы, ідэі панславізму спарадзілі два плыні: прарасійскае (С. Сташыц, А. Цяшкоўскі) і антырасійскае (А. Міцкевіч, А. Тавяньскі, К. Брадзінскі). Астатнія лічылі, што галоўную ролю ў аб'яднанні славян павінна мець Польшча.

Панславізм у Расіі[правіць | правіць зыходнік]

У самой Расіі ў канцы 1830-х у працах М. П. Пагодзіна былі дэклараваны сцвярджэнні аб перавазе славян над іншымі народамі, «варожасці Захаду», аб неабходнасці ўсталяваць гегемонію Расіі над усім славянскім светам. Праекты палітычнага аб'яднання славян пад эгідай Расійскай імперыі распрацоўваліся яшчэ ў ХVIII—XIX стагоддзях А. А. Самборскім, В. Ф. Маліноўскім і іншымі.

Расійскія славянафілы ў 1840—1850-х — К. С. Аксакаў, А. С. Хамякоў, І. В. Кірэеўскі і іншыя — выступілі з ідэяй проціпастаўлення славянскага праваслаўнага свету з Расіяй на чале «хворай», безвернай Еўропе. Супернікі славянафілаў — заходнікі (П. Я. Чаадаеў, А. І. Герцэн) — не прызнавалі асобай ролі Расіі сярод славянскіх народаў. Паражэнне ў Крымскай вайне 1853—1856 гадоў, Польскае паўстанне 1863—1864 гадоў — гэтыя фактары выклікалі актывізацыю расійскіх панславістаў, якая вылілася ў правядзенні Славянскага з'езду (1867) у Маскве і дзейнасці славянскіх камітэтаў.

Панславянскія ідэі займалі важнае месца ў тэарэтычных пошуках І. С. Аксакава, М. Я. Данілеўскага, К. М. Леонцьева, навуковых распрацоўках вучонага-славіста У. І. Ламанскага. Найбольшую палітычную вагу панславізм меў у 70-х гг., асабліва ў перыяд руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў, калі справа дайшла да рэальных знешнепалітычных дзеянняў. Шэраг прадстаўнікоў дзяржаўных узброеных сіл Расіі — князь У. Чаркаскі, генералы М. Р. Чарняеў, М. Д. Скобелеў, Р. А. Фадзееў — былі прыхільнікамі панславізму.

Панславізм у ХХ стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XIX стагоддзя ідэі панпславізму значна страцілі сваю папулярнасць. Яны адрадзіліся перад Першай сусветнай вайной 1914—1918 гадоў у форме неаславізма (або неапанславізма). Расійскія неаславісты (галоўны дзеяч — граф У. Бобрынскі разам з дзеячамі іншых славянскіх краін (чэх К. Крамарж, славенец І. Грабар і інш.) правялі славянскі кангрэс у Празе (1906) і Сафіі (1910), каб дасягнуць міжславянскага збліжэння перад магчымай нямецкай пагрозай. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. на некаторы час пахавалі ідэі панпславізму ў Расіі, бо асуджаліся К. Марксам, Ф. Энгельсам і У. Леніным.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў была адноўленая старая расійская палітыка па славянах. У жніўні 1941 г. у Маскве быў створаны Усеславянскі камітэт. Славянскія камітэты ўзніклі ў ЗША, Англіі, Канадзе, па ініцыятыве і з удзелам камуністаў славянскага паходжання. Пасля першага Усеславянскага з'езду ў Маскве ў 1946 г. прайшоў славянскі кангрэс у Бялградзе, куды з'ехаліся дэлегаты з усіх славянскіх краін. Пасля абвастрэння адносін паміж Югаславіяй і СССР усе славянскія камітэты спынілі сваю дзейнасць.

Рускія панславісты[правіць | правіць зыходнік]

Цытаты[правіць | правіць зыходнік]

«Ладко разумеў, да якой ступені няроўныя сілы, і ўскладаў надзеі на бацьку ўсіх славян, вялікага рускага цара, які, быць можа, пажадае працягнуць магутную руку на дапамогу прыгнечаным сынам». Жуль Верн "Дунайскі лоцман"


Літ.:

Рокина Г. Панславизм // Рокина Г. Теория и практика славянской взаимности в истории словацко-русских связей XIX в. - Казань, 2005, с. 5-30.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]