Пантыфікат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пантыфіка́т (лац.: Pontificatus) — перыяд кіравання Папы Рымскага. Пачынаецца з дня абрання новага Папы на канклаве, і дня інтранізацыі, якая адбываецца праз некалькі дзён пасля выбараў. Назва «пантыфікат» паходзіць ад аднаго з тытулаў Папы Рымскага — вялікі пантыфік (лац.: Pontifex Maximus).