З пляцоўкі Вікіпедыя.
Панцырныя малюскі, таксама хітоны (Polyplacophora) - клас малюскаў (Mollusca). Ракавіна падзяляецца на 8 пласцін. У выпадку небяспекі згортваюцца клубком. Каля 1000 відаў. Распаўсюджаныя практычна ва ўсіх морах.
Ракавіна хітонаў складаецца з васьмі пласцін, якія незалежна фармуюцца ў ходзе эмбрыягенеза. Пласцінкі размешчаны паслядоўна уздоўж пярэдняй-задняй восі цела. Першая і апошняя пласцінкі адрозніваюцца ад астатніх па форме. Сярэднія шэсць пласцінак сваёй формай нагадваюць ромбы і нясуць дзве пары вырастаў - пярэднюю (апофізы) і заднюю (бакавыя інсерцыённыя пласцінкі), якія пагружаныя ў эпітэлій і складаюцца выключна з артыкуламентума.