Паала Кастэліні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Паола Кастэліні)
Футбол
Паала Кастэліні
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 25 сакавіка 1979(1979-03-25)[1][2][…] (45 гадоў)
Грамадзянства  Італія
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Італія Крэманезэ
Клубная кар’ера[* 1]
1996—2000 Італія Крэманезэ 64 (0)
2000—2004 Італія Тарына 114 (1)
2004   Італія Брэшыя 16 (0)
2004—2006 Іспанія Рэал Бетыс 13 (0)
2006—2012 Італія Парма 136 (1)
2010—2011   Італія Рома 8 (0)
2011—2012   Італія Сампдорыя 20 (0)
2012—2014 Італія Сампдорыя 8 (0)
2014 Італія Ліворна 15 (0)
2014—2015 Італія Крэманезэ 23 (0)
2015—2016 Італія Брэшыя 20 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—2000 Італія Італія (да 20) 8 (0)
2001—2002 Італія Італія (да 21) 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 верасня 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паала Кастэліні (італ.: Paolo Castellini; нар. 25 сакавіка 1979, Брэшыя) — італьянскі футбаліст, левы абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Паала Кастэліні пачаў кар’еру ў клубе «Креманезэ» ва ўзросце 17 гадоў. У першым жа сезоне Паала ў клубе ён вылецеў у Серыю С1, затым дапамог клубу вярнуцца, але праз год яшчэ раз апынуўся ў трэцім італьянскім дывізіёне. Улетку 2000 года Кастэліні перайшоў у «Тарына», дзе адразу стаў гульцом асноўнага складу клуба. 26 жніўня 2001 года футбаліст дэбютаваў у Серыі A ў матчы з «Удзінезэ», які завяршыўся ўнічыю 2:2. Паала правёў у турынскім клубе яшчэ два з паловай сезоны, пасля чаго перайшоў у «Брэшыю» на правах паўгадавой арэнды.

Летам 2004 года ў Кастэліні скончыўся кантракт, і ён у статусе вольнага агента пераехаў у Іспанію, у клуб «Рэал Бетыс», падпісаўшы 5-гадовы дагавор. Італьянец планаваўся як замена ветэрана клуба Луіса Фернандэса Гут’ерэса, аднак малады футбаліст не змог выцесніць больш дасведчанага са складу. Да таго ж Паала доўгі час не выступаў з-за траўмы — разрыву звязкаў ў каленным суставе. У выніку гэтага абаронца правёў у клубе за два сезоны менш за 20 гульняў. 1 лістапада 2005 года Кастэліні правёў найлепшы матч за клуб: дзякуючы яго перадачы быў забіты гол, які прынёс севільцам перамогу над «Чэлсі» у Лізе чэмпіёнаў. 24 чэрвеня 2006 года «Бетыс» скасаваў кантракт з Паала[3].

У 2006 годзе Кастэліні перайшоў у «Парму», падпісаўшы кантракт на 4 гады. Футбаліст адразу стаў гульцом стартавага складу і ў сезоне 2008/09 змог пераадолець адзнаку ў 100 матчаў за клуб.

26 жніўня 2010 года Паала быў арандаваны клубам «Рома» з прыярытэтным правам выкупу кантракта гульца[4]; рымскі клуб апярэдзіў «Мілан», які таксама быў зацікаўлены ў футбалісце[5]. У складзе «джаларосі» футбаліст планаваўся як замена Ёна Арнэ Рыісэ. 11 верасня ён дэбютаваў у складзе клуба ў матчы з «Кальяры», але ўжо на 13-й хвіліне пакінуў поле з-за травмы[6].

Улетку 2011 года Кастэліні на правах арэнды накіраваўся ў «Сампдорыю». Праз год ён быў поўнасцю выкуплены генуэзскім клубам, у адваротным кірунку адправіўся Жанатан Б’яб’яні. З 2014 года выступаў за «Ліворна», пасля чаго вярнуўся ў клуб «Креманезэ», у якім некалі пачынаў кар’еру. Па заканчэнні сезона 2015/16, які правёў у «Брэшыі», абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Кастэліні выступаў за моладзевую зборную Італіі. У яе складзе ён удзельнічаў у моладзевым першынстве Еўропы ў 2002 годзе, дзе італьянцы дайшлі да паўфіналу.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі