Паола Контэ
| Паола Контэ Paolo Conte |
|
| Асноўная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя |
Паола Контэ |
| Дата нараджэння |
6 студзеня 1937 (76 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Прафесіі | |
| Інструменты | |
| Жанры | |
| Супрацоўніцтва | |
| Афіцыйны вэб-сайт | |
Паола Контэ (іт. Paolo Conte, 6 студзеня 1937, Асці) — італьянскі спявак, піяніст і кампазітар, вядомы дзякуючы свайму незвычайнаму голасу, маляўнічым і рамантычным кампазіцыям (задзірлівым асацыяцыі як з італьянскай і міжземнаморскай музыкай, так і з паўднёваамерыканскімі рытмамі і франкамоўнымі выканаўцамі, такімі як Жак Брэль і Жорж Брасенс) і яго задуменнай, часам меланхалічнай, лірыцы.
Кар'ера [правіць]
Паола Контэ нарадзіўся ў горадзе Асці ў П'емонце.
Пачынаў сваю кар'еру як вібрафаніст у мясцовых і гастралюючх гуртах («Saint Vincent Jazz Festival»). Першыя песні напісаў разам з братам Джорджа Контэ. Атрымаў вядомасць у канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў як аўтар хітоў Адрыяна Чэлентана і Паці Права. Сольная кар'ера Контэ пачалася з альбома 1974 года, названага яго імем, і працягнулася альбомамі «Aguaplano» у 1980-я гады і «D’Amore Scritte Macchina» у 1990-я, якія карыстаюцца вялікім поспехам па ўсёй Еўропе. Калекцыя хітоў 1998 года стала яго першым рэлізам у ЗША. Кампіляцыйны зборнік Паола Контэ завецца «The Best of Paolo Conte».
Некаторыя з яго хітоў былі скарыстаны ў шматлікіх фільмах, напрыклад «Come di» у «Mickey Blue Eyes» (1999), «Vieni via con me» у «Французскім пацалунку» (1995). Адзін з самых вядомых хітоў Контэ, «Azzurro» (іт. Сінь, выкананы Адрыяна Чэлентана і іншымі артыстамі), быў «запазычаны» фанатамі Зборнай Італіі па футболе, якіх завуць «gli azzurri» (іт. сінія) у якасці неафіцыйнага гімна падчас чэмпіянату свету па футболе 2006.
Дыскаграфія [правіць]
- Paolo Conte (1974)
- Paolo Conte (1975)
- Un gelato al limon (1979)
- Paris milonga (1981)
- Appunti di viaggio (1982)
- Paolo Conte (1984)
- Concerti (1985, live)
- Aguaplano (1987, падвойны альбом, выдадзены як два асобных дыска, другі — азагалоўлены «Jimmy Ballando»)
- Paolo Conte Live (1988, live)
- Parole d’amore scritte a macchina (1990)
- Wanda, stai seria con la faccia ma però (1992, зборнік)
- '900 (1992)
- Tournée (1993 live)
- Una faccia in prestito (1995)
- The best of Paolo Conte (1996, зборнік)
- Tournée 2 (1998 live)
- Razmataz (2000)
- Reveries (2003, зборнік)
- Elegia (2004)
- Paolo Conte Live Arena di Verona (2005, live)
- Wonderful (2006, зборнік)
- Psiche (2008)
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны вэб-сайт(італ.)
Выкананне «Vieni via con me» на YouTube- Біяграфія на сайце lamusicaitaliana.ru