Папскія зуавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Папскія зуавы (лац.: Zuavi Pontifici) — былі сфарміраваны ў абарону Папскай вобласці Lamoriciere у 1860 годзе. Папскія зуавы былі галоўным чынам маладыя людзі, якія не былі ў шлюбе і рымакаталікі, якія вызываліся дапамагчы Папе Рымскаму Пію IX у яго барацьбе супраць Італьянскага Рысарджымента. Яны сфармавалі міжнародны полк, прыбыўшых з Фландрыі, Францыі, Нідэрландаў, Баварыі, Канады і іншых краін.

На май 1868 года папскіх зуавых было 4592 чалавек. Сярод іх было 1910 галандцаў, 1301 француз, 686 бельгійцаў, 157 падданых Папскай вобласці, 135 канадцаў, 101 ірландзец, 87 прусакоў, 50 англічан, 32 іспанца, 22 немца з дзяржаў, іншых, чым Прусія, 19 швейцарцаў, 14 амерыканцаў, 14 неапалітанцаў, 12 мадэнцаў, 12 палякаў, 10 шатландцаў, 7 аўстрыйцаў, 6 партугальцаў, 6 тасканцаў, тры мальтыйца, двое рускіх і па адным добраахвотніку ад астравоў Паўднёвых мораў, Індыі, Афрыкі, Мексікі, Перу і Чаркесіі.[1]

Пасля зайняцця Рыма Віктарам Эмануілам II у 1870 годзе папскія зуавы служылі ўраду Нацыянальнай абароны ў Францыі ў перыяд франка-прускай вайны і былі расфармаваны пасля ўваходжання прускіх войскаў у Парыж.

Уніформа мела такі ж крой, як у французскіх зуавых, але адрознівалася ад іх колерам: шэрая з чырвоным аздабленнем. Сера-чырвонае кепі было заменена на паўночнаафрыканскі фес.

Зноскі

  1. Howard R. Marraro, «Canadian and American Zouaves in the Papal Army, 1868—1870» CCHA Report, 12 (1944-45), 83-102 at 83, who cites the New York Herald, June 10, 1868 for the numbers. Available online at: http://www.umanitoba.ca/colleges/st_pauls/ccha/Back%20Issues/CCHA1944-45/Marraro.pdf