Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт
| Папскі Грыгарыянскі Універсітэт Pontificia Universitas Gregoriana, Universitas Gregoriana Societatis Jesu |
|
| PUG, Gregoriana | |
| Арыгінальная назва: |
Pontificia Universitas Gregoriana, Universitas Gregoriana Societatis Jesu |
|---|---|
| Дэвіз: |
Religioni et Bonis Artibus |
| Заснаваны: | |
| Тып: | |
| Рэктар: | |
| Размяшчэнне: | |
| unigre.it | |
Папскі Грыгарыянскі Універсітэт (лац.: Pontificia Universitas Gregoriana, Universitas Gregoriana Societatis Jesu) — універсітэт у Рыме, заснаваны ў 1551 Ігнаціям Лаёлай і Францыскам Борджа і названы напачатку Scuola di grammatica, d’umanita e dottrina cristiniana («Школа граматыкі, гуманітарных навук і хрысціянскага вучэння»); быў вядомы таксама як Collegium Romanum (Рымскі калегіум). Грыгарыянскі ўніверсітэт мае факультэты багаслоўя, філасофіі, кананічнага права, гісторыі Цэрквы, місіялогіі, грамадскіх навук; пры ўніверсітэце існуюць інстытуты духоўнага жыцця, псіхалогіі, рэлігійных даследаванняў, астранамічная абсерваторыя, а таксама Вышэйшая школа лацінскай мовы і літаратуры.
Выпускнікі ўніверсітэта [правіць]
Сярод выпускнікоў Грыгарыянскага ўніверсітэта — 20 святых, 29 блажэнных і 14 Рымскіх Пап.
Папы, якія скончылі Грыгарыянскі ўніверсітэт:
- Рыгор XV
- Урбан VIII
- Інакенцій X
- Клімент X
- Інакенцій XII
- Клімент XI
- Інакенцій XIII
- Клімент XII
- Леў XIII
- Бенедыкт XV
- Пій XI
- Пій XII
- Павел VI
- Ян Павел I
- Нерсес Бедрас XIX — Патрыярх Армянскай каталіцкай царквы.
У Грыгарыянскім універсітэце выкладалі Роберт Белармін, Франсіска Суарес, Габрыэль Васкес і іншыя выбітныя каталіцкія багасловы. Выпускнікамі Грыгарыянскага ўніверсітэта з'яўляюцца шматлікія кардыналы і біскупы. У наш час у Грыгарыянскім універсітэце працуюць каля 300 выкладчыкаў і вучацца больш 2,5 тысяч студэнтаў.
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт Папскага Грыгарыянскага Універсітэта (на італьянскай)
- Бібліятэка Папскага Грыгарыянскага Універсітэта (спасылка на англійскую старонку Бібліятэкі)