Папскі герб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Папы Францыска.

Кожны бачны кіраўнік Каталіцкай Царквы — Папа Рымскі — мае свой уласны асабісты герб, які служыць сімвалам яго пантыфікату.

Гербы ўсіх нядаўніх Рымскіх Папаў утрымлівалі выяву Папскай тыяры. Бенедыкт XVI змяніў гэту геральдычную традыцыю і выкарыстаў замест тыяры мітру і палій. Папскі герб традыцыйна змяшчае залаты і сярэбраны ключы, якія ўяўляюць ўладу звязваць і развязваць на зямлі (сярэбраны) і на нябёсах (залаты). Яны — спасылка на Евангелле ад Матфея, главу 16, вершы 18-19:

«I Я кажу табе, што ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе[1]

Такім чынам у царкоўнай геральдыцы ключы адлюстроўваюць у сімвалічнай форме духоўную ўладу Папы як Вікарыя Хрыста на Зямлі.

Гербы Рымскіх Папаў[правіць | правіць зыходнік]

Звязаныя з папскімі гербамі[правіць | правіць зыходнік]


Герб Святога Прастола.

Дзяржаўны герб Ватыкана.

Эмблема Ватыкана. (выкарыстоўваецца на сцягу Ватыкана).

Эмблема Sede Vacante, выкарыстоўваецца ў перыяд міжцарства, калі няма кіруючага Папы[2].

Зноскі

  1. Евангелле паводле Мацвея
  2. Vatican City (Holy See). fotw.net (25 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 7 лістапада 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]