Папскі палац, Авіньён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Краявід Папскага палаца
Адзін з фасадаў палаца
План палаца 1914 года

Папскі палац (фр.: Palais des papes d'Avignon) — помнік гісторыі і архітэктуры ў Авіньёне, Францыя. Аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і адзін з найбуйнейшых палацаў у Еўропе. Месца правядзення штогадовага тэатральнага фестывалю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Авіньён стаў рэзідэнцыяй Рымскіх Пап у 1309 годзе, калі гасконец Бертран дэ Гот, вядомы як Папа Клімент V, неўзабаве пасля паразы Папы Баніфацыя VIII у канфлікце з каралём Францыі Філіпам IV Прыгожым, пераехаў у Авіньён. Гэты горад, які належаў графам Праванса, Папа Клімент VI выкупіў у 1348 годзе ў сваю ўласнасць. У Авіньёне Папы адчувалі сябе ў значна большай бяспецы, чым у неспакойным Рыме, дзе адбываліся вострыя канфлікты паміж арыстакратычнымі родамі. Да таго ж Папская дзяржава ў цэнтры Італіі тады фактычна распалася. Перыяд знаходжання глаў каталіцкай царквы ў гэтым горадзе (13091377) стаў звацца як «Авіньёнскі палон пап».

Першыя авіньёнскія Папы — Клімент V і Ян XXII жылі пры дамініканскім кляштары, і толькі пры Бенедыкце XII (13341342) пачалася рэканструкцыя старога біскупскага палаца, працягнутая яго пераемнікамі. Папскі палац быў выбудаваны на паўночнай ускраіне горада на ўзгорку са скалістымі схіламі, адкуль адкрываўся краявід на раку Рону. Збудаванне складалася з дзвюх частак — Старога і Новага палацаў. Да моманту завяршэння будаўніцтва іх агульная плошча складала 11 тыс. кв. м. Пры гэтым, на ўзвядзенне Папскага палаца ішла большая частка даходаў папства.

Стары палац быў пабудаваны па праекце архітэктара П'ера Пуасона Мірэпо па даручэнні Бенедыкта XII. Папа загадаў разбурыць стары біскупскі палац і на яго месцы ўзвесці больш высокі і масіўны будынак з кляштаром, магутнымі сценамі і вежамі. Падчас кіравання Клімента VI, Інакенція VI і Урбана V крэпасць неаднаразова перабудоўвалася і пашыралася, і абрастала будынкамі, які атачалі яе. Так з'явілася яшчэ адно буйное збудаванне — Новы палац з капліцай для правядзення папскіх набажэнстваў. Яшчэ дзве вежы ў палацы былі пабудаваны пры Інакенціі VI. Урбан V завяршыў унутраны двор (вядомы як суд Ганаровага легіёна), склаўшы яго паміж асноўнымі будынкамі. Інтэр'ер будынка быў багата ўпрыгожаны фрэскамі, габеленамі, карцінамі, скульптурамі і драўлянымі столямі.

Папы пакінулі Авіньён у 1377 годзе, вярнуўшыся ў Рым, але гэта паслужыла пачаткам папскага расколу падчас якога антыпапы Клімент VII і Бенедыкт XIII зрабілі Авіньёнскі палац сваёй рэзідэнцыяй аж да 1408 года. Але нават пасля зрыньвання антыпап, палац некалькі гадоў знаходзіўся ў руках іх прыхільнікаў, якія знаходзіліся ў крэпасці пад аблогай. У 1433 годзе палац вярнуўся ва ўласнасць Папы Рымскага.

У 1789 годзе падчас французскай рэвалюцыі палац быў захоплены і разрабаваны паўстанцамі, а ў 1791 годзе стаў месцам масавых пакаранняў смерцю контррэвалюцыянераў. Пры імператары Напалеоне шматлікія памяшканні палаца выкарыстоўваліся як ваенныя казармы і турмы. Напачатку эпохі Трэцяй рэспублікі, калі ў краіне панавалі антыцаркоўныя настроі, інтэр'ер палаца, выкананы з дрэва, быў разабраны для будаўніцтва стайняў, а фрэскі замазаны.

У 1906 годзе французскія ўлады адрэстаўравалі Папскі палац і арганізавалі ў ім нацыянальны музей.

Сёння для наведвання турыстаў адкрыта большасць будынкаў палаца. Акрамя таго, тут ж размяшчаецца вялікі канферэнц-цэнтр і архіў дэпартамента Ваклюз.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 43° пн. ш. 4° у. д. / 43.9508° пн. ш. 4.8075° у. д. (G) (O) (Я)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]