Папуа — Новая Гвінея

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Незалежная Дзяржава Папуа — Новая Гвінея
Independent State of Papua New Guinea, Independen Stet bilong Papua Niugini
Flag of Papua New Guinea.svg Герб Папуа — Новай Гвінеі
Сцяг Папуа — Новай Гвінеі Герб Папуа — Новай Гвінеі

Каардынаты: 6°29′00″ пд. ш. 147°22′00″ у. д. / 6.483333° пд. ш. 147.366667° у. д. (G) (O) (Я)

Papua New Guinea (orthographic projection).svg
Гімн: «O Arise All You Sons»
Дата незалежнасці 16 верасня 1975 (ад Аўстраліі)
Афіцыйная мова англійская, ток-пісін і хіры-моту
Сталіца Порт-Морсбі
Найбуйнейшы горад Порт-Морсбі
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Каралева
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Майкл Огіа
Пітэр О’Ніл
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
54-я ў свеце
462 840 км²
2
Насельніцтва
• Ацэнка (2000)
Шчыльнасць

5171548 чал. (104-я)
чал./км²
ВУП
  • Разам (2005)
  • На душу насельніцтва

$14,363 млрд  (126-ы)
$2,418
ІРЧП (2007) 0.541 (148-ы)
Валюта Кіна
Інтэрнэт-дамен .pg
Тэлефонны код +675
Часавы пояс +10

Папуа-Новая Гвінея (англ.: Papua New Guinea) — краіна ў Акіяніі, размешчаная на ўсходняй частцы вострава Новая Гвінея і на 2800 прылеглых астравах. Па зямлі мяжуе толькі з Інданезіяй, але ў бліжэйшым атачэнні знаходзяцца Аўстралія і Саламонавы астравы. Папуа-Новая Гвінея мае выхад як да Ціхага, так і да Індыйскага акіяна.

Насельництва (2000 г.) - 5 171 548 чал.[1], у асноўным папуасы і меланезійцы.

Сталіца — Горад Порт-Морсбі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя людзі прыбылі на Новую Гвінею каля 60 тыс. гадоў таму. Яны рухаліся з боку Паўднёва-Усходняй Азіі. На востраве яны стварылі першабытную культуру заснаваную на сельскай гаспадарцы.

Першыя еўрапейцы прыбылі на Новую Гвінею ў XVI стагоддзі, але да ХІХ стагоддзя яна заставалася амаль не даследаванай. Іспанцы далі востраву назву «Новая Гвінея», бо людзі на яе ўзбярэжжах нагадвалі сваім выглядам жыхароў афрыканскай Гвінеі.

Сучасная дзяржава, Папуа-Новая Гвінея, утварылася ў выніку злучэння дзвюх каланіяльных тэрыторыяў. Папуа, назва якой паходзіць з малайскай мовы і азначае «кучаравыя валасы», ахоплівае паўднёва-ўсходнюю частку вострава. Пачаткова Папуа была брытанскай калоніяй, але потым была перададзена пад аўстралійскі кантроль. Зямля Кайзера Вільгельма, якая знаходзіцца на паўночна-ўсходняй частцы вострава, былы нямецкі пратэктарат. Пасля сканчэння Першай сусветнай вайны Германія была вымушана адмовіцца ад каланіяльных уладанняў і іх частка Новай Гвінеі перайшла пад мандат Аўстраліі. У 1949 годзе абедзве часткі былі аб’яднаныя ў Тэрыторыю Папуа і Новая Гвінея, якія потым пачалі называцца проста «Папуа — Новая Гвінея».

Зноскі

Commons