Пап'ямента

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пап'ямента
Саманазва:

Papiamento, Papiamentu

Краіны:

Востраў Банайрэ, Востраў Кюрасаа, Аруба

Афіцыйны статус:

Востраў Кюрасаа, Аруба

Агульная колькасць носьбітаў:

329002

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Раманская група
Ібера-раманская падгрупа
Крэольскія мовы
Пісьменнасць:

лацінка

Моўныя коды
ISO 639-2:

pap

ISO 639-3:

pap

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Пап'ямента (саманазва на востраве Аруба Papiamento) або Пап'яменту (саманазва на астравах Кюрасаа і Банайрэ Papiamentu) — крэольская мова, распаўсюджаная на поўдні Малых Антыльскіх астравоў, галоўным чынам на астравах Аруба, Кюрасаа і Банайрэ. У аснове ляжаць партугальская і іспанская мовы, з ясна акрэсленым уплывам галандскай, англійскай моў, а таксама розных дыялектаў, на якіх размаўлялі афрыканцы-рабы і індзейцы-аравакі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пап'ямента сфарміравалася на поўдні Малых Антыльскіх астравоў у галандскіх калоніях, аднак у аснову ўвайшлі гутарковыя партугальская і іспанская мовы, на якіх размаўлялі пасяленцы з Пірэнейскага паўвострава, што з'явіліся раней за сяр. XVII ст. Некаторыя даследчыкі ўпэўнены, што асновай была мова яўрэяў-сефардаў. Моцны ўплыў таксама аказалі гаворкі афрыканскіх рабоў і мясцовых індзейцаў-аравакаў. У сяр. XVII - XX стст. ішло лексічнае запазычанне з галандскай і англійскай моў.

Такі рознабаковы ўплыў тлумачыцца гістарычнымі асаблівасцямі развіцця дадзенага рэгіёну, а таксама сталымі гандлёвымі і культурнымі кантактамі з іншымі Антыльскімі астравамі і Лацінскай Амерыкай.

Назва мовы паходзіць ад слова "Papia" ("размаўляць", "балбатаць") меркавана запазычанага з старой гаворкі партугальскіх маракоў або партугальскіх сефардаў.

У пісьмовых крыніцах пап'ямента была зафіксавана ў XVIII ст. Першы слоўнік складзены ў 1876 г.

У 2007 г. стала афіцыйнай мовай Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў. У 2010 г. гэты статус фактычна захаваўся на астравах Аруба і Кюрасаа. На Банайрэ мясцовыя жыхары маюць права звяртацца на пап'ямента да ўладаў і атрымоўваць на гэтай мове адказ.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаюць 2 асноўных дыялекты: непасрэдна пап'ямента, на якім размаўляюць на Арубе, і пап'яменту, характэрны для насельнікаў Кюрасаа і Банайрэ. Яны адрозніваюцца лексічна, а таксама ў напісанні і інтанацыі вымаўлення пэўных слоў:

Беларуская Дыялект пап'ямента Дыялект пап'яменту Партугальская Іспанская
Кол Palo Palu Pau Palo
Жытло Cas Kas Casa Casa
Нож Cuchíu Kuchú Faca Cuchillo

Пісьмовасць на аснове лацініцы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]