Паравоз
Паравоз — аўтаномны лакаматыў з парасілавой устаноўкай, г.зн. выкарыстоўвае ў якасці рухавіка паравую машыну. Паравозы былі першымі цягавымі транспартнымі сродкамі, што рухаліся па рэйках, само паняцце лакаматыў з'явілася значна пазней. Паравозы выконвалі асноўны аб'ём перавозак у XIX і першай палове XX стст., адыгралі каласальную ролю ва ўздыме эканомікі цэлага шэрагу краін. Паравозы пастаянна паляпшаліся і развіваліся, што прывяло да вялікай разнастайнасці іх канструкцый (напр. гл. Baureihe 80 (DRG BR80)), у тым ліку і выдатных ад класічнай. Так існуюць паравозы без тэндэру, з шэсцярнямі, турбінамі. Аднак з сярэдзіны XX стагоддзя паравоз быў вымушаны саступіць месца больш дасканалым лакаматывам - электравозу і цеплавозу, якія істотна пераўзыходзяць паравоз па эканамічнасці. Тым не менш, паравозы яшчэ працягваюць працаваць, цягаючы рэтра-экспрэсы, а ў шэрагу краін яны і дагэтуль працягваюць працаваць на магістралях у якасці асноўных.
Першыя паравозы [правіць]
Першым, хто паставіў паравы воз на рэйкі, быў таленавіты англійскі інжынер Рычард Трэвітык, які ўжо да канца XVIII стагоддзя быў вядомым дзякуючы створаным ім лёгкім, але магутным паравым катлам. Самы першы паравоз быў створаны ім у канцы 1803 года, аднак афіцыйным годам нараджэння паравоза лічыцца 1804, калі Трэвітык атрымаў патэнт на вынаходніцтва. Паравоз, які атрымаў імя «Pen-y-Darren», моцна адрозніваўся ад яго «нашчадкаў». На ім быў адзін цыліндр, які раскручваў вялікае кола-махавік, ад якога праз зубчастую перадачу прыводзіліся абедзве колавыя пары. Выпрабаванні дадзенага паравоза праходзілі каля горада Мерцір-Тыдвіл (Уэльс, Вялікабрытанія), дзе 21 лютага паравоз ўпершыню праехаў з ваганеткамі, тым самым правёўшы першы ў свеце цягнік. У 1808 годзе Трэвітык стварае новы паравоз, які пачаў выкарыстоўваць на кальцавой чыгунцы-атракцыёне «Злаві мяне, хто зможа».
Гл. таксама [правіць]
- GS-4
- Паравоз DRB BR50
- Джордж Стэфенсан
- ФД
- Джон Бул
- PRR M1
- USATC S100
- 141 R
- Vr1
- LNER Class A4 4468 Mallard
