Паравы кацёл

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Схематычная выява газатрубнага паравога катла
Схематычная выява вадатрубнага паравога катла

Паравы кацёл - прыстасаванне для атрымання пары за кошт энергіі спальвання арганічнага паліва, якая выкарыстоўваецца паза гэтым прыстасаваннем і мае ціск большы за атмасферны. Паравымі катламі інагда называюць электракатлы, праз якія атрымоўваюць пару.

Паравыя катлы бываюць двух тыпаў: вадатрубныя і газатрубныя (жаратрубныя). У першых вада цячэ ўнутры трубак, якія амываюцца дымавымі газамі; у другіх - дымавыя газы, а вада і пара амываюць трубкі. Першапачаткова ў шырокім ужытку былі газатрубныя катлы, якія мелі меньшыя памеры і больш высокі ККДз, але з-за канструктыўных асаблівасцяў у іх абмяжоўваўся ціск пары і парапрадукцыйнасць. Таму пачалі распаўсюджвацца вадатрубныя катлы, якія с цягам часу дасягнулі высокай ступені дасканаласці і таму сталі больш шырока ўжывацца ў параўнанні з газатрубнымі, якія зараз знаходзяць абмежаванае выкарыстанне.