Параскева Полацкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Параске́ва Полацкая, або Еўпра́ксія, Праксе́дзіс і Праксе́да (XII ст., Полацк — 12 лістапада 1239, Рым) — легендарная полацкая князёўна XIII ст., святая (1273) каталіцкай, грэка-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.

Існаванне Параскевы выклікае сумненні храністаў і даследчыкаў, пачынаючы з Мацея Стрыйкоўскага. Паводле непацверджаных звестак у значна пазнейшых (XVI ст.) летапісах і апавяданнях, Параскева была полацкай князёўнай, дачкой Рагвалода (Васіля), пастрыглася ў манахіні, 7 гадоў жыла пры полацкай царкве Спаса, потым здзейсніла паломніцтва ў Рым (магчыма, ратуючыся ад татар), свята жыла ў Рыме некалькі гадоў, атрымала ад папы Аляксандра VI часціцу дрэва Святога Крыжа, якую выслала ў Полацк, дзе яе паклалі ў крыжападобны каўчэг з надпісам, памерла ў Рыме. Пасля строгага разгляду цудаў Папам Рыгорам X, прылічана да святых (1273).

Мяркуецца, аднак, што на праўдзе Параскевы Полацкай не было, а яе правобразы — святыя Еўфрасіння Полацкая, цётка меркаванай Паракседы, Параскева (Пракседа) Рымлянка (шануецца 26 ліпеня), Еўпраксія (Звеніслава Барысаўна), стрыечная сястра Еўфрасінні і цётка меркаванай Паракседы, і Ефрасіння (Еўпраксія) Пскоўская, таксама называная дачкой Рагвалода (Васіля) і такім чынам сястра меркаванай Паракседы. Звесткі пра іх у скажоным выглядзе дайшлі да храністаў XVI ст., змяшаліся ў адну постаць, якую потым пачалі блытаць са святой Пракседай Рымлянкай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]