Параскі мармур

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пра гістарычны дакумент гл. Параская хроніка

Параскі мармур (грэч.: Μάρμαρο Πάρου) — дробназярністы цвёрды мармур чыстага белага колеру бездакорнай якасці. Здабываўся ў класічную эпоху на грэчаскім востраве Парас у Эгейскім моры.

Высока цаніўся старажытнагрэчаскімі скульптарамі, шматлікія шэдэўры, такія як Венера Медыцэйская і Ніка Самафракійская, выразаны з яго. Асноўныя паклады знаходзяцца ў Марнескіх каменяломнях, пачалі апрацоўвацца з VI стагоддзі да н.э. Яны існуюць і дагэтуль. Галоўным супернікам Параскага мармуру быў пентэліконскі, але яго беласць станавілася трохі залацістай на сонцы. Таксама шырока распаўсюджаны карарскі мармур, яго паверхня мае лёгкае раўнамернае адценне шэрага.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]