Параўнанне, літаратуразнаўства

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Параўна́нне (літаратуразнаўства) — такое супастаўленне двух прадметаў, з'яў або паняццяў, у выніку якога сутнасць аднаго з іх вытлумачваецца праз сутнасць другога. Параўнанне дапамагае зрабіць паэтычны малюнак па-мастацку дакладным, наглядным, жывапісным. У параўнанні ўзаемапаясняюцца абедзве часткі супастаўлення — і тое, што параўноўваецца, і тое, з чым параўноўваецца. Граматычна параўнанні афармляюцца па-рознаму, найчасцей — з дапамогай злучнікаў і злучальных словаў (як, нібы, быццам, няйначай і інш.). Параўнанне можа выражацца творным склонам назоўніка, апісальным зваротам, часам часткі параўнання злучаюцца інтанацыйнай (бяззлучнікавай) сувяззю. Асобным відам параўнання з'яўляецца адмоўнае параўнанне, у якім пры знешнім супрацьпастаўленні двух паняццяў ці з'яў маецца глыбокае ўнутранае супастаўленне іх. У паэзіі нярэдка можна сустрэць разгорнутае параўнанне, дзякуючы якому падрабязна характарызуецца нейкая з'ява.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]