Параўнанне эсперанта і іда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Параўнанне эсперанта і іда. У гэтай стацці спрабуюць прадэманстраваць галоўныя адрозненні паміж эсперанта і іда, двумя штучнымі мовамі з блізкай гісторыяй, але з рознымі шляхамі. Іда ўзнікла ў пачатку 20 стагоддзя, пасля раскола паміж тымі хто лічыў, што эсператна мае істотныя недахопы, якія замінаюць зрабіць з яе міжнародную дапаможную мову. іншыя лічылі, што эсперанта ёсць дастаткова добрая такая, якая яна ёсць, і што бясконцыя змены мовы толькі абяссіляць яе. Мовы з'яўляюцца блізкімі і зразумелымі, што магчыма вкарыстоўваць падчас перакладаў. Напрыклад, калі у якім-небудзь літаратурным творы існуе дыялог на двух дыялектах адной мовы, то перакладаць розныядыялекты магчыма пры дапамозе эсперанта і іда. Таксама, як дыялекты служаць крыніцай новых словаў для літаратурных моў, так і іда дало шмат неалагізмаў эсперанта.

Моўнае параўнанне[правіць | правіць зыходнік]

Эсперанта грунтуецца на асновах эсперанта Л. Л. Заменгофа, граматыку іда тлумачыць Kompleta Gramatiko Detaloza di la Lingvo Internaciona Ido Луі дэ Бафрона

Марфалогія[правіць | правіць зыходнік]

Марфалогія - адна з найвялікшых адрозненняў паміж двумя мовамі. Абедзьве мовы маюць агульныя граматычныя правілы, якія тычацца назоўнікаў (якія маюць канчатак -о), прыметнікаў (маючых канчатак -а), прыслоўеў (з канчаткам на -е) і шмат якіх іншых бакоў. Але адносіны паміж назоўнікамі, прыметнікамі і прыслоўямі перажылі шматлікія змены ў іда, якія базуюцца на прынцыпе зваротнасці. У абодзьвух мовах магчыма бачыць прамыя узаемаадносіны паміж словамі multa (шматлікі) і multo (шмат) створаных пры дапамозе змены канчатка прыметніка -а на канчатак назоўніка -о і наадварот. Некалькі большыя адрозненні уключае адсутнасць сагласавнання прыметнікаў, і зменаммножнага ліка агдютынатыўнага -j на сінтэтычныя канчаткі -о і -і. Так, эсперантскія "Belaj hundoj" ( прыгожыя сабакі) становяцца ў іда "bela hundi". Таксама іда выключае канчатак вінавальнага склона -n, так, эсперантамоўная фраза "mi amas la belajn hundojn" (я люблю прыгожых сабак) у іда становіцца me amas la bela hundi. Найбольшыя адрозненні з'яўляюцца ў паходжанні словаў. Напрыклад, назоўнік "krono" - каронашляхам замены назоўнікавага канчатка -о на канчатак дзеяслова -і ствараюць дзеяслоў kroni - каранаваць . Але калі пачаць з дзеяслова kroni і змяніць канчатак дзеяслова -і на -о, каб атрымаць назоўнік, то з выніку атрымаецца не слова "каранацыя", але арыгінальнае слова "карона". Гэта здараецца таму што корань kron- з'яўляецца па сутнасці назоўнікам. Пры дапамозе назоўнікавага канчатка проста вызначаюць тую-ж самую якасць, але дзеяслоўным канчаткам значыць дзею рабіць пры дапамозе якасці. Каб рабіць імя для дзеі якасці, трэба ужыць суфікс -ado які утрымоўвае дзеясдолўную ідэю. Такім чынам, трэба ў кожным выпадку памятаць, да якой часткі мовы адносіцца кожны эсперантсік корань. Іда уводзіць некалькі суфіксаў спрабуючы аб'ясніць марфалогію нейкага слова, таму каранёвая частка мовы не вучыцца наізусць. У гэтым выпадку да слова kroni (каранаваць, агульнае, як у эсперанта, іак і ў іда) у іда дадаецца суфікс -izar- ("пакрываць нечым") каб стварыць дзеяслоў kronizar - каранаваць (у эсперанта магчыма стварыць дзеяслоў шляхам змены канчатка на -і). Ад гэтага дзеяслова ў іда магчыма выключыць дзеяслоўны канчатак -ar і замяніць яго канчаткам назоўніка -о, стварыўшы слова kronizo (каранацыя). Але гэта вырашае праблему толькі часткова, і трэба ведаць, часткі мовы ў іда дзяля іншых паходжанняў і каранеў.

Словы[правіць | правіць зыходнік]

Хаця эсперанта і іда маюць вялікую колькасць падобных словаў, існуюць істотныя адрозненні. Іда ужывае 26 літар лацінскага алфавіта увогуле без дыякрытычныз знакаў. Эсперанта не ўжывае літары q, w, x, y і дабаўляе ĉ, ĝ, ĥ, ĵ, ŝ, ŭ. Акрамя гэтых невялікіх адрозненняў, іда гэта спроба выпраўлення недахопаў эсперанта (з кропкі гледжання аўтараў іда).

Міжнароднасць[правіць | правіць зыходнік]

Стваральнікі іда лічылі, што большая частка слоўніка эсперанта не з'яўляецца міжнароднай, ці змененай без неабходнасці. Значыць, іда з'яўляецца спробай выправіць гэты недахоп "больш міжнароднымі" ці "больш правільнымі" каранямі. Гэта можа уваходзіць ў супярэчнасць з спрошчанасцю стварэння эсперантскіх словаў. Вось табліца прыкладаў па-першае эсперанта і іда, і пасля прыкладаў з англійскай, французскай, іспанскай, партугальскай, і італьянскай моў дзяля параўнання: Заўвага 1: Гэта табліца ўвогуле не з'яўляецца пераканаўчай! 4 мовы належаць да лацінскай групы, а Заменгоф аддаваў перавагу лацінскім караням Заўвага 1а: мовы з'яўляюцца індаеўрапейскімі (але адсутнічаюць славянскія мовы...)

Эсперанта Іда Англійская мова Французская мова Іспанская мова Партугальская мова Італьянская мова
bubalo bufalo buffalo buffle búfalo búfalo bufalo
ĉelo celulo cell cellule célula célula cellula
ĉirkaŭ cirkum around autor de alrededor ao redor circa
dediĉi dedikar to dedicate consacer dedikar dedikar dedikare
edzo spoz(ul)o husband mari esposo esposo sposo
elasta elastika elastik élastique elástiko elástiko elastiko
estonteco futuro future futur futuro futuro futuro
kaj e(d) and et y/e e e(d)
lernejo skolo Тэкст ячэйкі Тэкст ячэйкі Тэкст ячэйкі Тэкст ячэйкі Тэкст ячэйкі
limo limito limit límite limite limite limite
maĉi mastikar to shew macher masticar mastigar mastikare
mencii mencionar to mention mentionner mencionar mencionar menzionare
nacio naciono nation nation nación nação nazione
pentri repentar to repent repentir arrepentrse arrepender-se pentirsi
ŝipo navo ship bateau barco naivo barca
taĉmento detachmento detachment détachement destacamento destacamento distaccamento
vipuro vipero viper vipère víbora víbora vipera

Афіксы[правіць | правіць зыходнік]

У іда лічыцца, што прыстаўка mal- ужываецца занадта часта, і таксама можа быць непадыхлдзячай, таму што мае негатыўны сэнсу розных мовах, і прапануецца прыстаўка des- ("mal") як альтэрнатыва ў асоюных выпадках. У іда таксама ужываюццапрэфіксы дзяля стварэння антонімаў.

Карэлятывы[правіць | правіць зыходнік]

У іда не ўжываецца рэгулярны табель карэлятываў, як у эсперанта, але ўжываюцца карані лацінскага паходжання, так замест эсперантскага слова "kio" (што) ужываецца слова quo замест эчсперантскага "tie" (Там) слова ibe і г. д.

Асабістыя імёны[правіць | правіць зыходнік]

Эсперанта па магчымасці не эсперантызіруе імёны і геаграфічныя назвы, згодна са шматлікімі фактарамі. Большая частка еўрапейскіх імёнаў мае эквіваленты, таксама як і большасць гарадоў і ўсе нацыі. У іда большасць асабістых імёнаў разглядаюцца як іншамоўныя словы іне перакладаюцца.