Парк Сен-Клу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парк Сен-Клу. Былое месцазнаходжанне шато Сен-Клу

Парк Сен-Клу (фр.: Parc de Saint-Cloud) — адзін з самых вядомых паркаў Францыі. Знаходзіцца ў дэпартаменце О-дэ-Сен, у Сен-Клу, заходнім прыгарадзе Парыжа. Тэрыторыя парка складае каля 460 гектараў. З 1923 г. з'яўляецца запаведнікам. Зімою 1999 быў цяжка пашкоджаны бурай.

На самой тэрыторыі парка знаходзіцца невялікі музей шато Сен-Клу, Інстытут Пастэра, балюстрада з відам на Парыж, каля дзесяці фантанаў, англійскі парк і ружоўнік Марыі Антуанеты.

Шато Сен-Клу[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя парка звязана з шато (замкам-палацам) Сен-Клу, якое было пабудавана ў XVI стагоддзі банкірскай сям'ёй Гондзі. У 16581701 шато належала Філіпу I Арлеанскаму, брату Людовіка XIV. У 1784 яно адышло Марые Антуанэце, каралеве Францыі, пры якой адбылася значная перабудова. У 1799 тут адбыўся пераварот 18 брумера, а ў 1804 Напалеон Банапарт быў абвешчаны імператарам. Падчас Франка-прускай вайны у шато знаходзіўся штаб прускай арміі, пакуль атака французаў не знішчыла яго 13 кастрычніка 1870. Канчатковы дэмантаж руін адбыўся ў жніўні 1892. У наш час засталося толькі некалькі будынкаў арыгінальнага палаца.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]