Парламент Эфіопіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Парламент Эфіопіідвухпалатны заканадаўчы орган, які складаецца з Савета Федэрацыі і Савета народных прадстаўнікоў — верхняй і ніжняй палат адпаведна. У цяперашнім выглядзе ўтвораны ў адпаведнасці з новай Канстытуцыяй краіны, якая ўступіла ў сілу ў 1995 годзе.

  • Савет (Палата) Федэрацыі (амх.: የፌዴሬሽን ምክር ቤት — Yefedereshn Mekir Bet) складаецца з 112 членаў. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Эфіопіі, кожны народ, які пражывае на тэрыторыі краіны прадстаўлены як мінімум адным прадстаўніком у Савеце, а таксама атрымлівае па адным члене за кожны мільён насельніцтва. Савет Федэрацыі фармуецца саветамі рэгіёнаў, аднак Канстытуцыя пакідае за рэгіёнамі права выбару метаду запаўнення квоты.
  • Савет (Палата) народных прадстаўнікоў (амх.: የሕዝብ ተወካዮች ምክር ቤት — Yehizbtewekayoch Mekir Bet) складаецца з 547 членаў і фармуецца на аснове ўсеагульнага галасавання па мажарытарнай выбарчай сістэме. Акрамя таго, 22 месца зарэзервавана для нацыянальных меншасцяў. Па выніках выбараў 2005 года, 327 з 547 месцаў у ніжняй палаце кантралюе Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт народаў Эфіопіі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Эфіопія ў тэмах