Парламенцкі ўзгорак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Адкрыццё парламенцкага комплексу на Парламенцкім узгорку, 1868 г. Цэнтральная Вежа Вікторыі была знішчана пажарам 1916 г.
Цэнтральны блок Парламента Канады, сучасны від.

Парламенцкі ўзгорак (англ. Parliament Hill, фр. Colline du Parlement, гутарковая назва — Узгорак) — архітэктурны комплекс у Атаве, дзе засядае вышэйшы заканадаўчы орган Канады.

Будынкі парламента, збудаваныя ў стылі неаготыкі, складзеныя з шэрых гранітных груд, крытыя пазелянелымі меднымі пласцінамі, ствараюць уражанне, што яны пабудаваны адначасова з англійскім парламентам. Насамрэч збудаваны гэтыя збудаванні ў 1922 г. Першапачатковы цэнтральны блок пабудаваны напачатку 1860-х гг., але ён быў разбураны агнём у 1916 г. Са старых асноўных будынкаў ацалеў толькі будынак Бібліятэкі парламента. Усе астатнія будынкі неабходна было выбудаваць нанова, што і было зроблена напачатку 20-х гг. Па абодва бакі ад Цэнтральнага блока размешчаны Усходні і Заходні блокі, пабудаваныя ў перыяд з 1859 па 1895 г. Вежа Свету — самая высокая частка парламенцкага комплексу — гэта помнік канадцам, якія загінулі на палях бітваў у Еўропе ў Першую сусветную вайну. Яна была збудавана наўзамен знішчанай полымем пажару Вежы Вікторыі.

Найбольш прасторнае сярод усіх парламенцкіх памяшканняў — зала Канфедэрацыі, ці Зала двухсот, па ліку дэпутатаў парламента. У Мемарыяльнай палаце парламента на асобым пастаменце ляжыць аб'ёмістая кніга. У ёй запісаны імёны ўсіх канадцаў, якія загінулі ў Еўропе на палях Першай і Другі сусветных войн.

На парламенцкай плошчы ў акружэнні гербаў канадскіх правінцый гарыць Вечны агонь — сімвал адзінства краіны. Па раніцах на Парламенцкім узгорку паходзіць цырымонія змены варты, якая прываблівае гледачоў. Недалёка ад будынка парламента, на Велінгтан-стрыт, знаходзіцца нацыянальны прэс-клуб. Сюды прыходзяць журналісты, аглядальнікі нацыянальных тэлекарпарацый Сі-бі-сі і Сі-ці-ві, карэспандэнты замежных газет і часопісаў. Тут можна даведацца пра самыя апошнія навіны, прыняць удзел у палітычных дыскусіях.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]