Парміс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Парміс | |
| Веравызнанне: | зараастрызм |
|---|---|
| Бацька: | Смердыс |
| Муж: | Дарый I |
Парміс (па-эламску Uparmiya) — прадстаўніца дынастыі Ахеменідаў, адзіная вядомая дачка Смердыса, сына Кіра II; жонка караля Дарыя І.
Разам са сваімі цёткамі, дочкамі Кіра II Атосай і Артыстонай каля 522 да н.э. стала жонкай Дарыя І як задатак прызнання апошняга каралём Персіі. Узгадваецца некалькі разоў у Герадота (Гісторыя III, 88; VII, 78) і ў персепальскіх таблічках.
З ейных дзяцей вядомы толькі Арыямард.
Літаратура [правіць]
- Brosius, M: Women in Ancient Persia, 559-331 BC, Clarendon Press, Oxford, 1998.
- Lendering, J: "Parmys", in http://www.livius.org
- Persepolis Fortification Archive Project