Парніковыя газы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Парніковы газ)
Парніковыя газы
Выява
Вывучаецца ў environmental science[d] і кліматалогія
З'яўляецца актыўным інгрэдыентам у greenhouse gas emissions[d]
Узаемадзейнічае з атмасфера Зямлі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Спектр паглынання атмасферы Зямлі. Пазначаны палосы паглынання вадзянога пару, вуглякіслага газу, метану і азону.

Парніко́выя га́зы — газы, якія па меркаванню шматлікіх вучоных выклікаюць глабальны парніковы эфект.

Асноўнымі парніковымі газамі, у парадку іх меркаванага ўздзеяння на цеплавы баланс Зямлі, з'яўляюцца вадзяны пар, вуглякіслы газ, метан, азон, сульфурылфтарыд, галавугляроды і аксід азоту.

Газ
 
Формула
 
Уклад
(%)
Вадзяная пара H2O 36 – 72 %  
Дыяксід вугляроду CO2 9 – 26 %
Метан CH4 4 – 9 %  
Азон O3 3 – 7 %  

Патэнцыйна ў парніковы эфект могуць уносіць уклад і антрапагенныя галагенаваныя вуглевадароды і аксіды азоту, аднак з прычыны нізкіх канцэнтрацый у атмасферы ацэнка іх укладу праблематычная.

Вадзяны пар[правіць | правіць зыходнік]

Вадзяны пар - асноўны натуральны парніковы газ, адказны больш чым за 60 % эфекту. Прамое антрапагеннае ўздзеянне на гэту крыніцу малаважна. У той жа час, павелічэнне тэмпературы Зямлі, выкліканае іншымі фактарамі, павялічвае выпарэнне і агульную канцэнтрацыю вадзянога пару ў атмасферы пры практычна сталай адноснай вільготнасці, што, у сваю чаргу, падвышае парніковы эфект. Такім чынам, узнікае некаторая дадатная зваротная сувязь. З іншага боку, хмары ў атмасферы адбіваюць прамое сонечнае святло, гэтым павялічваючы альбеда Зямлі, што некалькі памяншае эфект.

Вуглякіслы газ[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцамі вуглякіслага газу ў атмасферы Зямлі з'яўляюцца вулканічныя выкіды, жыццядзейнасць арганізмаў, дзейнасць чалавека. Антрапагеннымі крыніцамі з'яўляецца спальванне выкапнёвага паліва, спальванне біямасы (у тым лику за конт звядзення лясоў), некаторыя прамысловыя працэсы (напрыклад вытворчасць цэменту). Асноўнымі спажыўцамі вуглякіслага газу з'яўляюцца расліны. У норме біяцэноз паглынае прыблізна гэтулькі ж вуглякіслага газу, колькі і вырабляе (у тым ліку за конт гніення біямасы).

Метан[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі антрапагеннымі крыніцамі метану з'яўляюцца стрававальная ферментацыя ў жывёл, рысаводства, гарэнне біямасы (у тым ліку лясоў). Як паказалі нядаўнія даследаванні, хуткі рост канцэнтрацыі метану ў атмасферы адбываўся ў першым тысячагоддзі нашай эры (напэўна ў выніку пашырэння сельгасвытворчасці і жывёлагадоўлі і выпальвання лясоў). У перыяд з 1000 па 1700 гады канцэнтрацыя метану зменшылася на 40 %, але зноў стала расці ў апошнія стагоддзі (меркавана ў выніку павелічэння ворных земляў і паш і выпальвання лясоў, выкарыстання драўніны для апалу, павелічэння пагалоўя хатняга быдла, аб'ёму смецця, вырошчвання рысу). Некаторы ўнёсак у трапленне метану даюць уцечкі пры распрацоўцы радовішчаў каменнага вугля і прыроднага газу, а таксама эмісія метану ў складзе біягазу, які ўтвараецца на палігонах пахавання адыходаў.

Азон[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]