Партал:Снукер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
100%

Снукер

правіць 

Снукер

Гульня ў снукер

Сну́кер — адна з разнавіднасцей більярду. У снукер гуляюць на стале, які пакрыты, як правіла, зялёным сукном, з чатырма лузамі, якія размешчаны ў кожным з вуглоў, і дзвюма лузамі, якія размешчаны ў сярэдзіне кожнага з доўгіх бартоў і называюцца бакавымі (або сярэднімі). Класічны стол мае памер 12×6 футаў (3,7×1,8 м). Для гульні выкарыстоўваецца кій і 22 снукерныя шары: адзін біток (белы шар), 15 чырвоных шароў коштам у адно ачко кожны і 6 шароў розных колераў: жоўты (2 ачкі), зялёны (3), руды (4), сіні (5), ружовы (6 ), чорны (7). Ігрок выйграе фрэйм​​, калі набірае больш ачкоў, чым супернік, забіваючы чырвоныя і каляровыя шары з дапамогай бітка. Ігрок атрымлівае дадатковыя ачкі, калі супернік парушае правілы або памыляецца пры выхадзе са снукеру. Ігрок выйграе матч, калі выйграе пэўную колькасць фрэймаў.

Лічыцца, што снукер быў вынайдзены брытанскімі афіцэрамі ў Індыі. Гульня найбольш папулярная ў англамоўных краінах, але ў апошні час набывае вялікую папулярнасць у Кітаі.


правіць 

Выбраны артыкул

Сцюарт Бінэм
Сцюарт Бінэм

Чэмпіянат свету 2015, таксама вядомы як Betfred World Snooker Championship 2015 (ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 18 красавіка па 4 мая 2015 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 81-м розыгрышам чэмпіянату свету і 39-м сусветным першынствам, якое праходзіла ў Крусібле. Кампанія «Betfred» у пяты раз спансавала чэмпіянат свету. Прызавы фонд склаў £1 364 000 (на £150 000 больш, чым летась), з якіх £300 000 атрымаў пераможца.

Чэмпіянат уключаў таксама тры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі з 8 па 15 красавіка ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, дзе гулялі 128 удзельнікаў. Чэмпіёнам свету ўпершыню стаў Сцюарт Бінэм, які прайграваў Шона Мёрфі ў фінальным матчы пасля першага гульнявога дня, але дамінаваў у трэцяй сесіі фінала і давёў паядынак да перамогі. (далей…).


Іншыя артыкулы: Шанхай Мастэрс 2011, снукерШанхай Мастэрс 2012, снукерМастэрс 2013, снукерШанхай Мастэрс 2013, снукерGerman Masters 2014, снукерWorld Open 2014, снукерЧэмпіянат свету па снукеры 2014Шанхай Мастэрс 2014, снукерШанхай Мастэрс 2015, снукерШанхай Мастэрс 2016, снукерМарк ДэвісМарк Сэлбі


правіць 

Выбраная выява

Марк Сэлбі і Шон Мёрфі падчас фінальнага матча German Masters 2015.

правіць 

Ці ведаеце вы, што…


правіць 

Новыя артыкулы


правіць 

Выбраная асоба

Марк Дэ́віс (англ.: Mark Davis; 12 жніўня 1972, Сент-Леанардс, графства Сусекс, Англія) — англійскі прафесійны ігрок у снукер. Паўфіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012 года і яшчэ трох рэйтынгавых турніраў, фіналіст нізкарэйтынгавага Пол Хантэр Класік 2011 года. Былы 12-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2013/2014), з сезона 2010/2011 нязменна ўваходзіць у топ-32.

(далей...)


правіць 

Выбраныя цытаты

" Гэта цудоўная арэна з неверагоднай атмасферай. Аднак у стартавым матчы я гуляў не занадта добра. Першыя чатыры ці пяць фрэймаў я быў ахоплены поўным глыбокай пашаны страхам перад гэтай залай — настолькі яна ўражвае. Лонданскія фаны сапраўды любяць снукер і не саромяцца гэта дэманстраваць. "
Стывен Хендры (турнір на Wembley Arena, 1989 год).

правіць 

Катэгорыі


правіць 

Сумесная праца

Прапануем прыняць удзел у стварэнні адсутнічаючых артыкулаў аб прафесійных і аматарскіх снукерных турнірах, а таксама аб некаторых выдомых снукерыстах


правіць 

Як я магу дапамагчы


правіць 

Роднасныя парталы