Партыя народнай рэвалюцыі Беніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партыя народнай рэвалюцыі Беніна
фр.: Parti de la Révolution Populaire du Bénin
Лідар Мацьё Керэку
Дата заснавання 1975
Штаб-кватэра Порта-Нова, Бенін
Ідэалогія сацыялізм

Партыя народнай рэвалюцыі Беніна (фр.: Parti de la Révolution Populaire du Bénin) — палітычная партыя ў Народнай Рэспубліцы Бенін. Заснавана ў 1975 г. на чале з старшынёй ЦК генералам М. Керэку. З прыняццем новай Канстытуцыі Беніна, 30 лістапада 1975 г., партыя стала адзінай легальнай палітычнай арганізацыяй у краіне. У лістападзе 1979 г. адбыўся I з'езд ПНРБ, на якім быў зацверджаны курс сацыялістычнай арыентацыі Беніна і зноў абраў М. Керэку старшынёй ЦК ПНРБ.

У 1989 г. партыя адмовілася ад ідэй марксізма-ленінізма, у 1990 г. спыніла сваё існаванне.

Удзел у выбарах у парламент[правіць | правіць зыходнік]

Год выбараў Дэпутаты
ад ПНРБ
Агульная колькасць
дэпутатаў
1979 336 336
1984 196 196
1989 206 206