Партыя свабоды і прагрэсу (ПСП)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Партыя свабоды і прагрэсу (ПСП)

Партыя свабоды і прагрэсу (ПСП) (руск.: Партия свободы и прогресса (ПСП)), англ.: Belarusian liberal Party of Freedom and Progress (PFP))

- ствараемая ў Беларусі з 2003 г. палітычная партыя ліберальнай арыентацыі. Вынік эвалюцыйнага развіцця моладзевага руху "Грамадзянскі форум". Старшыня - Уладзімір Навасяд. 22 лістапада 2003 г., 29 мая 2004 г. , 29 мая 2005 г. прайшлі Ўстаноўчыя з'езды Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП), якія прынялі рашэнне аб стварэнні партыі і зацвердзілі Статут, Праграму і Маніфест Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП). Ва ўсіх трох выпадках міністэрства юстыцыі Беларусі на розных падставах адмаўляе ў рэгістрацыі новай палітычнай партыі, а Вярхоўны суд адхіляе пададзеныя ініцыятарамі стварэння партыі скаргі на рашэнні Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі (заснавальнікі партыі называюць іх палітычна матываванымі).

Аснову новай партыі складуць былыя і дзеючыя актывісты моладзевага руху "Грамадзянскі форум", а таксама моладзь, якая раней не ўваходзіла ў склад палітычных партый, якой блізкія ліберальныя ідэалы свабоды асобы, натуральных правоў і свабодаў чалавека, абароны прыватнай уласнасці. Асноўны акцэнт ў працы робіцца на раскрутцы ўласных палітыкаў, актыўным удзеле ў мясцовых і парламенцкіх выбарах.

Найбольшая колькасць прыхільнікаў стварэння Партыі свабоды і прагрэсу ў Гомельскай, Магілёўскай і Гарадзенскай абласцях Рэспублікі Беларусь.

Партыя свабоды і прагрэсу запоўніць пустуючую нішу ў палітычным спектры краіны - стане першай ліберальнай партыяй у Беларусі (існуючая ў Беларусі Аб'яднаная грамадзянская партыя грунтуецца на кансерватыўных ідэях і называе сябе "ліберальна-кансерватыўнай"). ПСП намерваецца артыкуляваць і ўмацоўваць ліберальныя ідэі у Беларусі, як краіне з пакуль дамінуючымі сацыял-дэмакратычнай і нацыянал-дэмакратычнай ідэалогіямі. Еўрапейская інтэграцыя Беларусі - асноўны тэзіс у міжнароднай частцы палітычнай платформы ствараемай Партыі свабоды і прагрэсу.

Падрыхтоўку да чацвёртага Ўстаноўчага з'езду ў кан. 2007 г. - пач. 2008 г. ажыццяўляе дзеючы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Арганізацыйны камітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП) на чале з У. Навасядам. У рамках падрыхтоўкі ідзе папаўненне спісаў жадаючых стаць заснавальнікамі партыі, праца над ідэалагічнай платформай новай партыі і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]