Партыя справядлівасці і развіцця

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партыя справядлівасці і развіцця
турэцк.: Adalet ve Kalkınma Partisi
Выява лагатыпа
Лідар Рэджэп Таіп Эрдаган
Заснавальнік Рэджэп Таіп Эрдаган
Дата заснавання 14 жніўня 2001
Штаб-кватэра  Турцыя, Анкара, Balgat No. 202
Краіна
Ідэалогія кансерватыўная дэмакратыя,
сацыяльны кансерватызм, эканамічны лібералізм, неаасманізм
Інтэрнацыянал Сцяг ЕС Альянс еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў[1]
Саюзнікі і блокі Партыя нацыяналістычнага руху
Колькасць членаў 9 399 633 (2015)
Месцаў у ВНС
294 / 600
Постаці члены партыі ў катэгорыі (6 чал.)
Сайт akparti.org.tr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Партыя справядлівасці і развіцця (ПСР) (турэцк.: Adalet ve Kalkınma Partisi — кіруючая палітычная партыя ў Турцыі. Пазіцыяніруе сябе як умерана кансерватыўную партыю, якая арыентуецца на заходнія каштоўнасці, такія як рыначная эканоміка і ўступленне ў Еўрапейскі Саюз. Заснаваная ў 2001 годзе выхадцамі з забароненай ісламісцкай Партыі дабрабыту.

На выбарах у парламент у 2007 годзе набрала 47 % галасоў (першае месца), у 2011 годзе паўтарыла поспех: 49,9 %. Да партыі належаць прэзідэнт Турцыі Абдула Гюль і прэм’ер-міністр Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

У адрас партыі гучаць абвінавачанні ў адыходзе ад прынцыпаў свецкай дзяржавы, закладзеных Атацюркам. У 2008 годзе справа партыі разглядалася ў Канстытуцыйным Судзе, іск аб яе ліквідацыі, пададзены Генеральным пракурорам, быў адхілены (для прыняцця гэтага рашэння не хапіла аднаго голасу), але было зменшана напалову фінансаванне партыі з Цэнтральнага банку краіны.

У 2007 і 2010 гадах партыя ініцыіравала канстытуцыйныя рэферэндумы, накіраваныя на дэмакратызацыю палітычнага і грамадскага жыцця ў краіне, і абодва разы атрымала неабходную падтрымку грамадзян.

Зноскі