Парыжская абсерваторыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Паўночны фасад. Статуя Урбэна Левер'е
Будынак абсерваторыі ў Мёдоне (ацалеўшы ад разбуранага каралеўскага палаца)
Парыжская абсерваторыя (фр.: Observatoire de Paris ) — астранамічная абсерваторыя ў Парыжы, Францыя. Дыяметр галоўнага тэлескопа 38 сантыметраў. Заснавана ў 1667 годзе па ўказу Людовіка XIV (абноўлены будынак быў ўрачыста адкрыты ім 1 мая 1682), з'яўляецца cамай старой з дзейсных у свеце.
Найбуйнейшы інструмент абсерваторыі — падвойны фотавізуальны рэфрактар (дыяметр аб'ектыва візуальнага рэфрактара — 83 см, астрографа — 63 см, фокусная адлегласць абодвух — 17 метраў). Інструмент, які атрымаў назву Grand Lunette, быў усталяваны ў філіяле абсерваторыі ў Мёдоне ў 1895 г. Праз абсерваторыю праходзіць Парыжскі мерыдыян.
Выбітныя даследчыкі [правіць]
- Урбэн Жан Жазеф Левер'е
- Жан Пікар - адзін з заснавальнікаў
- Каміль Нікаля Фламарыён
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |