Парыжская каланіяльная выстаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Парыжская каланіяльная выстаўка (фр.: Exposition coloniale internationale) — міжнародная выстаўка, якая праходзіла на працягу 6 месяцаў у 1931 ў Парыжы, прызначаная для дэманстрацыі разнастайнасці культур і велізарных рэсурсаў французскіх каланіяльных уладанняў.

Экспазіцыя адкрылася 6 мая 1931 у Венсенскім лесе на ўсходнім ускрайку Парыжа. Размах выстаўкі ўражваў сучаснікаў сваёй беспрэцэдэнтнасцю. На выстаўку былі дастаўленыя рамеснікі з розных калоній для дэманстрацыі народных рамёстваў, быў пабудаваны «чалавечы заапарк» на базе адноўленай сенегальскай вёскі. Акрамя Францыі ўдзел у выстаўцы ўзялі Вялікабрытанія, Нідэрланды, Бельгія, Італія, Партугалія, ЗША і Японія. Выстаўку наведалі 33 млн. чалавек.

Па закліку Камінтэрна французская кампартыя і федэрацыя прафсаюзаў правялі невялікую контр-выстаўку «Праўда аб калоніях».