Парыс Бардонэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парыс Бардонэ
Фатаграфія
Венецыянскія палюбоўнікі. шэры. XVI ст. Брэра. Мілан
Імя пры нараджэнні Paris Bordone
Дата нараджэння 5 ліпеня 1500[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1570[1] (69 гадоў) ці 19 студзеня 1571[2] (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Вучоба Тыцыян
Мастацкі кірунак венецыянская школа жывапісу, маньерызм
Уплыў Тыцыян, Джарджонэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Парыс Бардонэ (італ.: Paris Bordone; 1500, хрышчоны 5 ліпеня, Трэвіза19 студзеня 1570, Венецыя) — італьянскі мастак венецыянскай школы, прадстаўнік маньерызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1516 па 1518 Бардонэ працуе ў майстэрне Тыцыяна. У 1538 годзе Парыс Бардонэ паступае на службу да французскага караля Францыска I у Фантэнбло, дзе піша партрэты караля і прыдворных. На жаль, ніводнага з іх у французскіх калекцыях знайсці не атрымалася. У 1540 г. мастак пераязджае ў Аўгсбург, дзе працуе над роспісамі палаца Фугераў (не захаваліся). Вярнуўся ў Венецыю, дзе памёр 19 студзеня 1570 г.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

«Уручэнне пярсцёнка венецыянскаму дожу» (1534, Венецыя, галерэі Акадэміі)

Перыядам найбольшага творчага росквіту Бардонэ былі 15201530 гг.

У 1520-х Бардонэ рапрацоўвае адзін з улюбёных матываў ранняга Тыцыяна, трактуючы традыцыйныя тэмы: «Багародзіца са святымі», «Святая сям'я», як ідылічныя сцэны павольнага адпачынку і ціхай гутаркі на фоне букалічнага пейзажу з зялёнымі лугамі, круглявымі кронамі дрэў, далёкімі ўзгоркамі («Св. Сямейства са Св. Кацярынай», Санкт-Пецярбург, Дзярж. Эрмітаж; «Багародзіца са святымі», Глазга, Мастацкая галерэя; «Багародзіца з Св. Георгам і Іаанам Прадцечай», Масква, Дзярж. музей выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна). Прыгажосць пейзажа і рамантычныя інтанацыі вызначаюць характар алтарнай кампазіцыі «Бітва Св. Георга з драконам» (каля 1525, Ватыкан, Пінакатэка).

Лепшай і найбольш вядомай працай Бардонэ з'яўляецца манументальнае палатно «Уручэнне пярсцёнка венецыянскаму дожу» (1534, Венецыя, галерэі Акадэміі), прысвечанае адной з гістарычных легенд Венецыі - перадачы рыбаком пярсцёнка венецыянскаму дожу, які той атрымаў ад Св. Марка.

Абапіраючыся на традыцыі гістарычных і апавядальных кампазіцый майстраў XV ст., мастак стварае гістарычную кампазіцыю новага тыпу. Вялізарную ролю ў карціне іграе цудоўная архітэктура, якая стварае атмасферу святочнага трыумфа, вызначаючы вобразны пачатак усёй кампазіцыі. Насычаныя кантрасты святла і глыбокіх ценяў падкрэсліваюць грандыёзнасць і стракатасць архітэктурных формаў адкрытага павільёна, дзе сядзіць дож і яго набліжаныя, магутнасць каласальнай аркі, у пралёце якой адкрываецца цудоўная панарама ўходзячых у глыбіню мармуравых палацаў.

«Мадонна з немаўлём паміж святым Энрыка з Упсалы і святым Антоніа», Музей правінцыі Бары «К. Джаквінта» (Італія)

Сярод папулярных і характэрных для творчасці жывапісцаў матываў — выявы Багародзіцы з немаўлём і святымі, вядомы як «Sacra Conversazione» («Святая гутарка»). Менавіта гэты сюжэт і прадстаўлены ў кампазіцыі «Мадонна з немаўлём паміж святым Энрыка з Упсалы і святым Антоніа».

Карціна Парыса Бардонэ адлюстроўвае Багародзіцу з немаўлём Ісусам, якая сядзіць на мармуравым прыступкавым троне. Справа, у біскупскім адзенні святы Энрыка Упсальскі, злева — у адзенні францысканскага ордэна — святы Антоній Падуанскі. Традыцыйна для Бардонэ — выяўленне сцэны на фоне ўзгорыстага пейзажа, асветленага пяшчотным залацістым святлом.

Першапачаткова малюнак «Мадонна з немаўлём паміж святым Энрыка з Упсалы і святым Антоніа» знаходзілася ў капліцы Божага Цела кафедральнага сабора Бары, пазней перайменаванага ў капліцу святых Энрыка і Антонія. У 1536 годзе капліцу выкупілі Габрыель і Галеаца Танцы, якія замовілі алтарную карціну некалькі гадоў пасля. Намаляваны на парт'еры герб, хутчэй за ўсё, з'явіўся ў XVIII ст.

Браты Танцы прысвяцілі гэту карціну святому Энрыка з Упсалы, выказваючы пашану свайму дзядулі - Энрыка Танцы, які памёр за два гады да гэтага і, верагодна, пераехаў з Мілана ў Бары ўслед за Ізабелай Арагонскай, маці каралевы Боны Сфорца.

Карціна «Мадонна з немаўлём паміж святым Энрыка з Упсалы і святым Антоніа» з'яўляецца шэдэўрам сталага Бардонэ — аднаго з найвытанчанейшых прадстаўнікоў венецыянскага жывапісу XVI ст.[3]

У 15501560-х Бардонэ стварае шэраг алегарычных кампазіцый («Двое закаханых у вобразе Марса і Венеры, увенчаных Перамогай», каля 1560, Вена, Музей гісторыі мастацтва) і серыю жаночых партрэтаў, т. зв. куртызанак (Лондан, Нац. галерэя; Вена, Музей гісторыі мастацтва) халодных і ўражлівых, з дбайна выпісанымі мудрагелістымі прычоскамі і зіхаткімі складкамі стракатых адзенняў.

Выстаўка ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

1 кастрычніка 2009 года пры садзейнічанні Пасольства Італіі ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску адкрылася выстаўка карціны «Мадонна з немаўлём паміж святым Энрыка з Упсалы і святым Антоніа». Выстаўка арганізаваная ў рамках мерапрыемства «Італьянскае адраджэнне ў Беларусі».[4]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]