Пасынак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пасерб)

Пасынак[1], або пасерб — сын, няродны аднаму з сужэнцаў.

Пасынкам можа звацца толькі няроднае аднаму з сужэнцаў дзіцё, напрыклад, народжанае ў папярэднім шлюбе другога сужэнца. Калі дзіцё няроднае абодвум сужэнцам, ужываецца паняцце прыёмны сын.

Жаночы сінонім пасынка — падчарыца, падчарка, пасербіца.

Няродны бацька адносна пасынка завецца айчымам, няродная маці — мачахай.

Зноскі

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 451.